Дзяржава знойдзе спосаб падтрымаць прыватнiка
17.11.2012
—
Новости Политики
|
Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Уладзiмiр Андрэйчанка наведаў учора шэраг сацыяльных аб'ектаў Докшыцкага раёна Вiцебскай вобласцi, у тым лiку сярэднюю школу № 1 горада Докшыцы, на рамонт якой ён мае намер распарадзiцца выдзелiць Br4-5 млрд., перадае БЕЛТА. Докшыцкай сярэдняй школе № 1 каля 40 гадоў, i за гэты час тут не праводзiлася добрага рамонту. Замены патрабуюць падлогi, вокны, сантэхнiка. На выкананне работ неабходна Br4 млрд. "Калi ў гэтым годзе будзе гатова праектна-каштарысная дакументацыя, то я вырашу пытанне з Br4-5 млрд. на гэтую школу", — сказаў Уладзiмiр Андрэйчанка, дадаўшы, што ў выпадку гатоўнасцi дакументацыi рамонт можна будзе пачаць ужо ў наступным годзе. Побач з першай Докшыцкай школай будуецца водна-аздараўленчы цэнтр, у будучым iх злучыць галерэя, каб дзецi ў любы час года маглi, не выходзячы на вулiцу, патрапiць з школы ў басейн. Акрамя таго, плануецца, што ў цэнтр будуць прыязджаць вучыцца плаваць дзецi з усяго раёна. Старшыня Палаты прадстаўнiкоў пабываў на будаўнiчай пляцоўцы, азнаёмiўся з ходам работ. Уладзiмiр Андрэйчанка прыняў таксама ўдзел у адкрыццi аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту i iнвалiдаў у аграгарадку Крулеўшчына. У гутарцы з журналiстамi ў час наведвання сацыяльных аб'ектаў Уладзiмiр Андрэйчанка адзначыў, што дзяржава знойдзе спосаб падтрымаць прыватнiка ў выпадку цяжкасцяў з выкананнем дзяржзаказу на аказанне сацыяльных паслуг насельнiцтву. Мясцовыя выканаўчыя ўлады на конкурснай аснове прыцягваюць у сферу сацабслугоўвання недзяржаўныя арганiзацыi i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Гэты механiзм — адно з новаўвядзенняў, прадугледжаных законам аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Беларусi па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання. Дакумент, прыняты i адобраны беларускiм парламентам, уступiць у сiлу з 1 студзеня 2013 года. "Канкурэнцыя заўсёды на карысць. У мясцовых уладаў з'явiцца права выбару пастаўшчыка паслуг", — лiчыць старшыня Палаты прадстаўнiкоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Уладзiмiр Андрэйчанка наведаў учора шэраг сацыяльных аб'ектаў Докшыцкага раёна Вiцебскай вобласцi, у тым лiку...
|
|