Прэзідэнт разгледзеў кадравыя пытанні
29.12.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Дзераха Віталя Пятровіча — намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь; Прашко Ігара Браніслававіча — старшынёй Магілёўскага абласнога суда. Прэзідэнт даў згоду на назначэнне: Агароднікава Аляксандра Сяргеевіча — намеснікам міністра прамысловасці; Рагачова Яўгена Валер'евіча — першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый; Стадольніка Валерыя Францавіча — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці; Баско Дзмітрыя Вікенцьевіча — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці; Герасімава Васіля Мікалаевіча — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці; Банчука Віктара Леанідавіча — першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама; Трызну Віктара Міхайлавіча — намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама; Дамарацкага Андрэя Уладзіміравіча — намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама; Сучкова Міхаіла Уладзіміравіча — старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці; Валчка Уладзіміра Фёдаравіча — генеральным дырэктарам вытворчага аб'яднання "Мінскі трактарны завод" — генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскі трактарны завод"; Асноўскага Віктара Анатольевіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі аўтамабільны завод" — кіруючая кампанія холдынга "БелаўтаМАЗ"; Камко Аляксандра Іванавіча — генеральным дырэктарам вытворчага аб'яднання "Гомсельмаш" — дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання "Гомсельмаш"; Гунько Сяргея Марцінавіча — генеральным дырэктарам вытворчага аб'яднання "Віцязь" — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Віцязь"; Лебедзевай Святланы Мікалаеўны — рэктарам установы адукацыі "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. |
|