Забяспечыць надзейную абарону работнікаў прыватных прадпрыемстваў. 21.by

Забяспечыць надзейную абарону работнікаў прыватных прадпрыемстваў

26.02.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Развіццё прафсаюзнага руху ў Беларусі абмеркавана 25 лютага на сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй ФПБ Леанідам Козікам, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт адзначыў, што да яго часам даходзяць вельмі супярэчлівыя ацэнкі, і пацікавіўся тым, што адбываецца ў прафсаюзным руху, ці не страчваюць прафсаюзы свае пазіцыі ў працоўных калектывах.

Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на неабходнасці абароны правоў работнікаў прыватных прадпрыемстваў. "Таму што там нашы людзі, яны маюць патрэбу ў абароне. І мы дамаўляліся, што вы возьмеце пад апеку працоўныя калектывы прыватнікаў, і калі там парушаюцца правы чалавека, работніка, вы абавязкова будзеце ўмешвацца", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Леаніда Козіка, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі захоўвае адзінства, а колькасць арганізацыі штогод павялічваецца на некалькі тысяч чалавек. Гэта сведчыць аб тым, што ў прафсаюзы прыходзіць моладзь і актыўна ўдзельнічае ў іх рабоце.

Старшыня ФПБ далажыў аб дзейнасці прафсаюзаў у сферы абароны інтарэсаў працоўных. Гэта датычыцца пытанняў аховы працы, стварэння належных бытавых умоў на прадпрыемствах, арганізацыі гарачага харчавання работнікаў. Па выніках 2012 года дасягнута зніжэнне колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Прэзідэнт даручыў прадоўжыць работу па стварэнні на прадпрыемствах нармальных умоў працы і быту.

Што датычыцца прыватнага сектара, то тут сапраўды часам узнікаюць пэўныя праблемы. Так, некаторыя кіраўнікі прыватных кампаній перашкаджаюць стварэнню прафсаюзных арганізацый, што ідзе ўразрэз з дзеючым заканадаўствам. Таму ФПБ павінна больш актыўна працаваць разам з урадам над вырашэннем гэтых пытанняў.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў аб узятых ФПБ абавязацельствах па размяшчэнні на бліжэйшых ад Мінска аб'ектах федэрацыі ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. "Думаю, гэта павінна быць выгадна для прафсаюзаў, таму што прыедуць людзі не бедныя. Але да гэтага трэба быць гатовымі. Гэта і імідж нашай краіны", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўвалася работа аздараўленчай сістэмы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў 2012 годзе. Леанід Козік расказаў, што з 1 студзеня гэтага года для членаў прафсаюзаў на 25 працэнтаў зніжаны кошт пуцёвак у санаторыі ФПБ. Такім чынам, з улікам даплат прафсаюзных камітэтаў на месцах, а ў шэрагу выпадкаў і прадпрыемстваў у адпаведнасці з калектыўным дагаворам, працоўныя атрымаюць магчымасць адпачыць і прайсці лячэнне па прымальнай цане.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развіццё прафсаюзнага руху ў Беларусі абмеркавана 25 лютага на сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй ФПБ Леанідам Козікам, паведамілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика