Новыя кадры ў кiраўнiцтве Нацбанка. 21.by

Новыя кадры ў кiраўнiцтве Нацбанка

16.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi 15 красавiка разгледзеў кадравыя пытаннi. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне:

Надольнага Тараса Юр'евiча першым намеснiкам старшынi праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;

Калечыца Сяргея Валер'евiча намеснiкам старшынi праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.

Кiраўнiк дзяржавы назначыў:

Брышцелева Андрэя Сцяпанавiча членам праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;

Калечыца Дзмiтрыя Леанiдавiча членам праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;

Лапко Дзмiтрыя Мiкалаевiча членам праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка таксама назначыў Прышчыца Аляксандра Мiкалаевiча членам праўлення Нацыянальнага банка, даўшы згоду на назначэнне яго намеснiкам старшынi праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.

Прэзiдэнт лiчыць гэтыя назначэннi знакавымi, паколькi яшчэ нiколi ў кiраўнiцтва Нацыянальнага банка не прыходзiла настолькi шмат маладых i перспектыўных людзей. "І галоўнае, што я вам хачу сказаць: вы будзеце несцi адказнасць разам са старшынёй за ўсю банкаўскую сiстэму", — адзначыў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што да беларускай банкаўскай сiстэмы iснуе давер з боку як насельнiцтва, так i юрыдычных асоб. "Свае грошы яны захоўваюць у нашых банках, а Кiпр навучыў вельмi многiх i паказаў, што грошы трэба захоўваць там, дзе ты iх зарабляеш, а не вывозiць у афшоры", — адзначыў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што роля Нацыянальнага банка будзе ўзмацняцца, перш за ўсё адносна работы з камерцыйнымi банкамi, прысутнымi на тэрыторыi Беларусi, асаблiва з удзелам замежнага капiталу.

Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне крэдытавання эканомiкi. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ўсе крэдытныя рэсурсы неабходна разглядаць як зваротныя сродкi, i гэта яго прынцыповая пазiцыя. "Я лiчу, што банкi перш за ўсё павiнны працаваць на эканомiку, ды i ўся краiна, усе людзi. Гэта важна. Але лёгкiх грошай не бывае. Грошы ўзяў — грошы вярнi, — сказаў Прэзiдэнт. — Крэдыт — гэта доўг, ты павiнен яго вярнуць. Гэта мая прынцыповая пазiцыя. Гэта пазiцыя Нацыянальнага банка будзе падтрымлiвацца ў перспектыве".

Аляксандр Лукашэнка станоўча ацанiў дзеяннi Нацыянальнага банка па ўтрыманнi ў няпростай сiтуацыi ў прымальных параметрах курсу нацыянальнай валюты. "Гэта для нас вельмi важна. Гэта найважнейшае пытанне, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — I калi ў нас у краiне будзе фiнансавая стабiльнасць, мы вырашым усе пытаннi, мы ўсе задачы вырашым".

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 15 красавiка разгледзеў кадравыя пытаннi. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне: ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика