Апошні тэрмін на просьбу ўдзельнікаў прадоўжаны да 1 лістапада! Конкурс «Народны журналіст – 2012» . 21.by

Апошні тэрмін на просьбу ўдзельнікаў прадоўжаны да 1 лістапада! Конкурс «Народны журналіст – 2012»

30.10.2012 10:23 — Пресс-релизы | НАРОДНЫ ЖУРНАЛІСТ  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: НАРОДНЫ ЖУРНАЛІСТ

Спабор «НАРОДНЫ ЖУРНАЛІСТ — 2012: Што я скажу сваёй грамадзе?»

Найлепшы тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блёг пра мясцовыя праблемы


www.narodny.by

ХТО ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ
Грамадзяне Беларусі, якія хочуць зрабіць краіну лепшаю. Любога ўзросту, месца жыхарства, партыйнасьці й палітычных поглядаў, суджаныя або не. Адзінае абмежаваньне — удзельнікі не павінны быць прафэсійнымі журналістамі.

МАТЭРЫЯЛ:
— не публікаваўся раней;
— розных жанраў: нататка, інтэрвію, рэпартаж, хроніка падзеяў, нарыс, спокліч, сэрыя інфармацыйных матэрыялаў, кліп, блёг, відэаблёг і г. д.;
— часткаю тэкставага матэрыялу могуць быць выявы (фатаграфіі, графікі, схемы, табліцы, лягатыпы, карыкатуры, плякаты й г. д.);
— можа быць рознага памеру;
— відэаматэрыял зьняты любым чынам: відэа-, фота-, вэб-камэрай;
— мае быць напісаны для пэўнай мэты: разавая публікацыя; незалежная газэта ці мясцовае пэрыядычнае выданьне; выданьне малога накладу; мясцовы інтэрнэтавы рэсурс ды інш.;
— адкрыты для публікі.

Кожны матэрыял павінен пачынаць (суправаджаць) г. зв. лід: кароткае рэзюмэ, якое прыцягвае ўвагу, памерам да 250 знакаў.

 

НАЙЛЕПШЫ МАТЭРЫЯЛ:
— актывізуе і аб’яднае мясцовую грамаду;
— на тэму, якую не прапусьцяць у афіцыйную прэсу ці на БТ;
— зразумелы мясцовым людзям, з пазнавальнымі імёнамі, фактамі й лічбамі;
— зь беларускай мовай у якасьці асноўнай (напр., у інтэрвію журналіст гаворыць на беларускай, а ягоны суразмоўца — як можа);

АЦЭНЬВАЦЬ матэрыялы будзе міжнароднае ЖУРЫ.
1. Двое пераможцаў атрымаюць ноўтбук і відэакамэру.
2. Дзесяць аўтараў зьезьдзяць на кароткі стаж за мяжу.
3. Прынамсі дзесяць найлепшых матэрыялаў будуць прафэсійна надрукаваныя й выдадзеныя на дысках.

ЯК ПЕРАДАЦЬ
Паслаць матэрыял і анкету на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com ці на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск да 18.00 1 лістапада. Паслаць тэкст можна і праз форму на сайце. Тэл. для даведак: +375 25 9981592

Мультымэдыйныя файлы:
— Да 25 МБ файл любога відэа/аўдыяфармату (mpeg, avi, mp4, aac, mp3, wav, wmv) ці фатаграфіі (jpg, gif, tif, png) на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com
— Больш за 25 МБ разьмясьціць у інтэрнэце на сайтах Youtube, Vimeo, Vkontakte і паслаць спасылку на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com
— або паслаць дыск на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск

Пра сябе паведаміць:
— Імя й прозьвішча або псэўданім;
— Зьвесткі для кантакту з аўтарам (эл. адрас — пажадана на gmail; калі трэба — паштовы адрас; калі трэба — мабільны й стацыянарны тэл., імя ў скайпе).
Арганізатары вышлюць пацьверджаньне атрыманьня на пазначаны ў анкеце электронны адрас.

 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Пресс-релизы)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика