Вясенні марафон
23.04.2013
—
Сельское хозяйство
|
Аграрыі Гродзеншчыны гатовы правесці пасяўную кампанію ў самыя сціслыя тэрміны Калі дакладна, то ўсе палеткі Гродзенскай вобласці павінны быць засеяны на працягу 30 дзён. Такую задачу перад аграпрамысловым комплексам паставіла кіраўніцтва рэгіёна. Як запэўніў першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Шэўчык, прычын для асаблівага хвалявання ў аграрыяў няма — у гаспадарках Гродзеншчыны праца літаральна кіпіць. За сяўбу ўжо актыўна ўзяліся ўсе раёны вобласці. Добры прыклад паказалі зэльвенцы, якія вывелі тэхніку на палі яшчэ ў пачатку мінулага тыдня. Следам за імі да вясновага марафона далучыліся Мастоўскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Лідскі, Свіслацкі і іншыя раёны. Нават на поўначы вобласці, дзе ў працу сельгаспрадпрыемстваў сур’ёзныя карэктывы ўносілі неспрыяльныя ўмовы надвор’я, з 20 красавіка вясенне-пасяўная гарачая пара набыла масавы характар. Дзякуючы агульным намаганням аграрыяў рэгіён можа ганарыцца першымі засеянымі 21,4 тысячы гектараў. З кожным днём плошча пасеваў будзе ўзрастаць у 3—4 разы. Акрамя зерневых і зернебабовых культур, пачалася сяўба цукровых буракоў і кукурузы, на 1648 гектарах падсеяна мнагалетніх траў. Тэрмінова там, дзе ўжо можа прайсці спецыялізаваная тэхніка, рыхтуецца глеба пад сяўбу ярыны — апрацавана каля 37 тысяч гектараў, што складае адзінаццаць працэнтаў ад плана. Вялікая ўвага надаецца падкормцы азімых. Пасля доўгага знаходжання пад снегам пасевы сустракаюць вясну аслабленымі. На сённяшні дзень амаль 84,4 тысячы гектараў (39 працэнтаў ад плана) падкормлена азімых культур, рапсу — 27,1 тысячы (52 працэнты), мнагалетніх траў — 59,6 (55 працэнтаў), сенажацей і пашы — больш за 65 тысяч гектараў (28 працэнтаў). Яшчэ адной асаблівасцю пасяўной кампаніі на Гродзеншчыне стане павелічэнне пасеваў кукурузы: царыца палёў зойме на палетках плошчу на 20—25 працэнтаў большую, чым у мінулыя гады. Гэта звязана з прагнозамі аграрыяў і навукоўцаў аб непрадукцыйнасці першага ўкосу траў. Працягваецца вываз на палі арганікі. Так, пад яравыя культуры ўжо ўнесена больш за восем мільёнаў тон угнаенняў. Добра забяспечаны гаспадаркі Гродзеншчыны мінеральнымі ўдабрэннямі і сродкамі абароны раслін, у дастатковай колькасці назапашана насення. Дапамогу аграрыям Прынёмання ў інтэнсіўным тэмпе палявых работ аказваюць прамысловыя прадпрыемствы вобласці: дадаткова на сяло выдзелена 137 пагрузчыкаў і 485 трактароў з экіпажамі, 64 адзінкі грузавога аўтатранспарту з вадзіцелямі, 95 механізатараў, 35 зваршчыкаў, 36 токараў. У гэтым годзе пасяўныя плошчы ярыны па вобласці зоймуць 355 тысяч гектараў, што на 2,1 тысячы менш, чым летась. Азімых культур, наадварот, у параўнанні з мінулым годам будзе пасеяна на 14,6 тысячы больш, што складзе 205,2 тысячы гектараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзеншчына гатова правесці пасяўную кампанію за 30 дзён |
|