Рэканструкцыя ўсiм патрэбная...
01.09.2009
—
Новости Общества
|
У Беларусi актывiзавалася рэканструкцыя старажытных палацаў: валанцёры аднаўляюць Любчанскi палац, дзяржаўныя структуры ўзялiся за Косаўскi, надалей чыноўнiкi з Мiнiстэрства культуры абяцаюць раiцца з грамадскасцю наконт рэканструкцыi Мiрскага замка. "А на ваш погляд, якiя палацы, замкi i сядзiбы ў Беларусi маюць найбольшую патрэбу ў рэканструкцыi?" — спыталiся мы ў наведнiкаў на афiцыйным сайце "Звязды" www.zviazda.by. У безумоўных лiдарах чытацкага галасавання апынуўся Крэўскi замак (22 галасы), таксама быў адзначаны сумны стан Быхаўскага палаца (12 галасоў) i Нясвiжскага палацава-паркавага комплексу (11 галасоў). Непакоiць суайчыннiкаў i лёс славутага Гальшанскага палаца (9 галасоў), Ружанскага комплексу (8 галасоў), не забываюцца i на Лошыцкую сядзiбу ў Мiнску (6 галасоў). Найменшае хваляванне выказалi чытачы ў дачыненнi да Лiдскага замка (2 галасы). Зрэшты, як адзначылi некаторыя наведнiкi — "рэканструкцыя ўсiм патрэбная, рук i грошай на ўсё адразу не хопiць"... Вiкторыя ЗАХАРАВА. |