Бульба. 21.by

Бульба

08.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бульба адносна нядаўна з'явiлася на тэрыторыi пражывання ўсходнiх славян, прыкладна ў ХVІII стагоддзi. Доўгi час яна лiчылася "чужой", "д'ябальскай" раслiнай. У стараверскiх тэкстах бульбу, чай i тытунь называлi "антыхрыставымi" раслiнамi. I толькi ў ХIХ стагоддзi бульбу сталi ўжываць у ежу, спазнаўшы яе смакавыя i нават лекавыя якасцi. З тых часоў бульба ва ўсходнiх славян стала "другiм хлебам": "Бульба — хлебу дапамога", "Людзi на бульбе i капусце жывуць".

 У нашых продкаў калiсьцi быў такi звычай: пасля заканчэння першага дня збiрання бульбы на полi раскладалi вогнiшча i пяклi бульбу новага ўраджаю. Лiчылася: калi пагрэць рукi аб гарачую бульбiну, яны не будуць мерзнуць узiмку.

 У некаторых рэгiёнах пры заканчэннi збору бульбы пяклi бульбяныя блiны з морквай. На Палессi ў гэты дзень да святочнага стала абавязкова рэзалi пеўня.

 Паўсюдна было прынята крыху бульбы пакiдаць на полi — каб улагодзiць "бульбянога бога" — "Анчутку-бульбянiка".

 У склеп бульбу апускалi ў той дзень тыдня, на якi прыпадала свята Пакровы. Тады бульба не будзе гнiсцi.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бульба адносна нядаўна з'явiлася на тэрыторыi пражывання ўсходнiх славян, прыкладна ў ХVІII стагоддзi. Доўгi час яна лiчылася "чужой", "д'ябальскай" раслiнай. У стараверскiх тэкстах бульбу, чай i тытунь называлi "антыхрыставымi" раслiнамi. I толькi ў ХIХ стагоддзi бульбу сталi ўжываць у ежу, спазнаўшы яе смакавыя i нават лекавыя якасцi. З тых часоў бульба ва ўсходнiх славян стала "другiм хлебам": "Бульба — хлебу дапамога", "Людзi на бульбе i капусце жывуць".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика