У Беларусь прыбыў кардынал Вальтэр Каспер. 21.by

У Беларусь прыбыў кардынал Вальтэр Каспер

09.11.2009 12:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 лістапада ў Мінск па запрашэнні Мітрапаліта Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прыбыў кардынал Вальтэр Каспер.

Візіт старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству распачаўся з цэлебрацыі святой Імшы ў мінскім архікатэдральным касцёле. Разам з ватыканскім іерархам прыбыў кардынал Тэадор МакКаррык, арцыбіскуп Вашынгтонскі на пенсіі.

На пачатку святой літургіі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прывітаў замежных іерархаў, Апостальскага Візітатара для грэка‑католікаў у Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека, святароў і шматлікіх вернікаў. Затым арцыпастыр запрасіў ватыканскага кардынала ўзначаліць Эўхарыстыю.

Падчас гаміліі кардынал Каспер нагадаў пра мэту свайго візіту ў Беларусь: «Гэта ўжо другі мой візіт у Мінск. Сёння я прыбыў, каб сустрэцца з Найдастойнейшым Мітрапалітам Філарэтам і выкладчыкамі Інстытута тэалогіі БДУ. На працягу шматлікіх гадоў адбываецца супрацоўніцтва паміж Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству, Мітрапалітам Філарэтам і Інстытутам тэалогіі. Мы сталі добрымі сябрамі і нас яднае адна мэта: разам працаваць, каб дасягнуць поўнай еднасці Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы».

На заканчэнне святой Імшы адбылося асвячэнне новых стацый Крыжовага шляху. Напачатку была прачытана малітва, пасля чаго кардынал Каспер акрапіў стацыі Мукі Пана, а кардынал МакКаррык акадзіў іх.

Пасля цырымоніі асвячэння Крыжовага шляху скульптар Андрыенка Уладзімір Аляксандравіч і ахвярадаўцы былі ўзнагароджаны падзячнымі граматамі.

Вельмі цёплыя словы ў адрас арцыбіскупа Кандрусевіча скіраваў кардынал МакКаррык, які адзначыў, што Касцёл у Беларусі мае добрага лідэра.

Амерыканскі іерарх пажадаў вернікам быць сапраўднымі сведкамі Евангелля і паабяцаў памятаць пра іх у сваёй малітве.

Кардынал Каспер, перад тым як удзяліць прысутным бласлаўленне папы Бэнэдыкта XVI, адзначыў, што «Касцёл у Беларусі квітнее і мае будучыню».

Пасля святой Імшы адбылося набажэнства Крыжовага шляху. Гэту малітву ватыканскі іерарх заклікаў ахвяраваць у інтэнцыі плённага дыялога паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у Беларусі, а таксама за канферэнцыю, прысвечаную хрысціянска‑юдэйскаму дыялогу, якая будзе праходзіць з 9 па 11 лістапада ў Мінску на базе Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Й. Рау.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 лістапада ў Мінск па запрашэнні Мітрапаліта Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прыбыў кардынал Вальтэр Каспер.Візіт старшыні Папскай рады спрыяння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика