Шухер на
11.11.2009 10:26
—
Новости Общества
|
Падатковыя органы Мінска ў кастрычніку ўзмацнілі кантроль на рынку гандлёвага дома «Ждановічы». Як паведамляе прэс‑цэнтр Міністэрства па падатках і зборах, пры штодзённым абследаванні гандлёвых месцаў на рынку ГД «Ждановічы» работнікі падатковых органаў сталіцы выявілі 33 фізічныя асобы, якія ажыццяўлялі гандлёвую дзейнасць без выплаты адзінага падатку. У далейшым гэтыя асобы выплацілі падатак на 1 млн. 452 тыс. рублёў. Выяўлена 21 фізічная асоба, якая ажыццяўляла дзейнасць па даведках мясцовых выканаўчых органаў аб тым, што прадукцыя выраблена плацельшчыкам на зямельным участку, выдзеленым для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Аднак, паводле інфармацыі МПЗ, гэтыя асобы ажыццяўлялі гандаль плодаагародніннай прадукцыяй, не вырабленай на такіх участках. У выніку было даплачана падаткаў на 923 тыс. рублёў. Паводле звестак МПЗ, у цэлым за кастрычнік падчас кантрольных мерапрыемстваў у ГД «Ждановічы» былі прыцягнуты да падаткаабкладання 204 фізічныя асобы, у выніку чаго паступленні ў бюджэт у параўнанні з вераснем узраслі ў 2,2 разу. Сума паступленняў у паведамленні прэс‑цэнтра МПЗ не згадваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падатковыя органы Мінска ў кастрычніку ўзмацнілі кантроль на рынку гандлёвага дома |
|