Павялiчаны закупачныя цэны на малако
19.11.2009
—
Новости Общества
|
Звязана гэта з павелiчэннем выдаткаў на ўтрыманне жывёлы падчас стойлавага перыяду, а таксама рынкавымi працэсамi, у прыватнасцi, з павелiчэннем цэнаў на гатовую прадукцыю на знешнiм рынку, паведамiлi "Звяздзе" ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання. Павелiчэнне закупачных цэнаў закране толькi гаспадаркi. Так, цяпер за малако "Экстра" будуць плацiць iм 905 рублёў, за малако вышэйшага гатунку — 715 рублёў, першага гатунку — 660 рублёў, другога гатунку — 380 рублёў за адзiн кiлаграм. Такiм чынам, павелiчэнне закупачных цэнаў склала ў сярэднiм 10 працэнтаў. Калi гаварыць пра насельнiцтва, для яго яны не змянiлiся. У мiнiстэрстве нагадалi, што малако ад насельнiцтва павiнна прымацца па цане, не меншай за закупачную цану першага гатунку — 665 рублёў за лiтр. Цi адаб'ецца павелiчэнне закупачных цэнаў на рознiчных у крамах? Паводле слоў спецыялiстаў, калi гэта i адбудзецца, дык у памерах, што не перавысяць вызначаны памер iнфляцыi — 0,5 працэнта. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звязана гэта з павелiчэннем выдаткаў на ўтрыманне жывёлы падчас стойлавага перыяду, а таксама рынкавымi працэсамi, у прыватнасцi, з павелiчэннем цэнаў на гатовую прадукцыю на знешнiм рынку, паведамiлi "Звяздзе" ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання. |
|