Прыдарожны сэрвiс можа i павiнен быць прыбытковым
19.11.2009
—
Новости Общества
|
У гэтым перакананы прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, якi ўчора быў у рабочай паездцы на Гродзеншчыне. У Іўеўскiм раёне, ля аўтадарогi Мiнск — Гродна размешчаны дзве кавярнi. "На скрыжаваннi" ўваходзiць у структуру райспажыўтаварыства, сярэднямесячны таваразварот сёлета за дзесяць месяцаў склаў каля 54 мiльёнаў рублёў, у тым лiку 40 мiльёнаў — па ўласнай прадукцыi. Спецыялiзуецца на стравах беларускай кухнi, прымаюцца папярэднiя замовы, у тым лiку ад кiраўнiкоў турыстычных групаў. Ёсць таксама два пакоi для адпачынку, прыняцця душу. Ёсць ужо пастаянныя клiенты i ў размешчанай побач кавярнi "Масткi", якая належыць прыватнаму аўтатранспартнаму прадпрыемству. Прычым для iх паслугаў не толькi смачныя стравы, але i пяць гасцiнiчных нумароў. Увогуле на рэспублiканскiх аўтадарогах сёння працуе шмат аб'ектаў прыдарожнага i дарожнага сэрвiсу (толькi на Гродзеншчыне iх 180), аднак такiх сучасных пакуль няшмат. Праграма развiцця гэтай сферы ў краiне ёсць, аднак, падкрэслiў Сяргей Сiдорскi, пра яе слаба ведаюць патэнцыяльныя iнвестары. Канкрэтныя даручэннi ў гэтай сувязi дадзены адпаведным рэспублiканскiм i абласным органам. Кiраўнiк ўрада таксама наведаў жывёлагадоўчы комплекс сельгаспрадпрыемства "Нiва" Лiдскага раёна, дзе, у прыватнасцi, абмяркоўвалася пытанне аб уключэннi ў энергетычны патэнцыял бiягазавых установак, каб падаграваць ваду i выпрацоўваць электраэнергiю. Гэта цалкам рэальна, паколькi ёсць прапановы iнвестараў. А ў ААТ "Лакафарба" прэм'ер-мiнiстр цiкавiўся аховай працы, паляпшэннем умоў працы i быту работнiкаў. На прадпрыемстве пабудавалi сучасныя, унiкальныя для лакафарбавых вытворчасцяў на ўсёй постсавецкай прасторы ачышчальныя збудаваннi. У вынiку плюс i па экалогii, i па выкарыстаннi адходаў. Некалькi пазней, адкрываючы ў Лiдзе нараду па правядзеннi сёлета Года роднай зямлi, Сяргей Сiдорскi адзначыў, што такiя праекты, як у ААТ "Лакафарба", павiнны "тыражавацца" i ў iншых галiнах эканомiкi: "Трэба па-новаму зiрнуць на ўсе гэтыя тэхналогii, стварыць магутную iнвестыцыйную праграму па перапрацоўцы тэхналагiчных адходаў". Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым перакананы прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, якi ўчора быў у рабочай паездцы на Гродзеншчыне. У Іўеўскiм раёне, ля аўтадарогi Мiнск — Гродна размешчаны дзве кавярнi. "На скрыжаваннi" ўваходзiць у структуру райспажыўтаварыства, сярэднямесячны таваразварот сёлета за дзесяць месяцаў склаў каля 54 мiльёнаў рублёў, у тым лiку 40 мiльёнаў — па ўласнай прадукцыi. Спецыялiзуецца на стравах беларускай кухнi, прымаюцца папярэднiя замовы, у тым лiку ад кiраўнiкоў турыстычных групаў. Ёсць таксама два пакоi для адпачынку, прыняцця душу. Ёсць ужо пастаянныя клiенты i ў размешчанай побач кавярнi "Масткi", якая належыць прыватнаму аўтатранспартнаму прадпрыемству. Прычым для iх паслугаў не толькi смачныя стравы, але i пяць гасцiнiчных нумароў. |
|