Мiнiстэрства iнфармацыi вынесла папярэджаннi чатыром газетам
19.11.2009
—
Новости Общества
|
Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi вынесла пiсьмовыя папярэджаннi чатыром газетам, паведамляецца на афiцыйным сайце Мiнiнфарма. Папярэджаннi вынесены газетам "Комсомольская правда" в Белоруссии", "Наша нiва", "Народная воля" i "Ва-банкъ" "у сувязi з парушэннямi ў публiкацыях патрабаванняў Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сродках масавай iнфармацыi". Пiсьмовае папярэджанне вынесена 16 лiстапада 2009 года заснавальнiку газеты "Ва-банкъ" i юрыдычнай асобе, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi газеты, аб недапушчальнасцi парушэння арт.14 (перарэгiстрацыя СМI), арт. 38 (iнфармацыя, распаўсюджванне якой у сродках масавай iнфармацыi забаронена) i арт. 49 (пiсьмовае папярэджанне) вышэйназванага закона. У той жа дзень вынесена пiсьмовае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi газеты "Наша нiва", аб недапушчальнасцi парушэння арт. 34 (статус журналiста сродка масавай iнфармацыi) закона. Акрамя таго, 17 лiстапада 2009 года вынесена пiсьмовае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi газеты "Народная воля", аб недапушчальнасцi парушэння арт. 38 (iнфармацыя, распаўсюджванне якой у сродках масавай iнфармацыi забаронена) закона, а таксама юрыдычнай асобе, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi газеты "Комсомольская правда" в Белоруссии", аб недапушчальнасцi парушэння арт. 4 (асноўныя прынцыпы дзейнасцi сродкаў масавай iнфармацыi) i арт. 49 (пiсьмовае папярэджанне) закона Беларусi "Аб сродках масавай iнфармацыi". "У папярэджаннях прадпiсана лiквiдаваць у дзесяцiдзённы тэрмiн парушэннi закона, аб чым ва ўстаноўленым парадку паведамiць Мiнiстэрству iнфармацыi", — адзначаецца ў паведамленнi Мiнiнфарма. Кар. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi вынесла пiсьмовыя папярэджаннi чатыром газетам, паведамляецца на афiцыйным сайце Мiнiнфарма. Папярэджаннi вынесены газетам "Комсомольская правда" в Белоруссии", "Наша нiва", "Народная воля" i "Ва-банкъ" "у сувязi з парушэннямi ў публiкацыях патрабаванняў Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сродках масавай iнфармацыi". |
|