Вазьмi з сабой тэлефон — i я скажу, дзе ты. 21.by

Вазьмi з сабой тэлефон — i я скажу, дзе ты

19.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раўнiвыя жонкi змогуць даведацца, цi сапраўды муж адправiўся на рыбалку

Дзякуючы новай тэхналогii LBS, якую ўзяў на ўзбраенне адзiн з вядучых аператараў сотавай сувязi — кампанiя МТС, бацькi заўсёды змогуць даведацца аб месцазнаходжаннi iх дзiцяцi i пры гэтым не надакучваць малому пастаяннымi званкамi.

Як паведамiў генеральны дырэктар кампанii Уладзiмiр Карповiч, месцазнаходжанне карыстальнiка мабiльнага тэлефона вызначаюць блiжэйшыя базавыя станцыi. Прычым iнфармацыя адносна дзiцяцi будзе даступна толькi бацькам, а не староннiм асобам.

Акрамя таго, з дапамогай тэхналогii LBS кiраўнiкi айчынных прадпрыемстваў змогуць павысiць эфектыўнасць работы сваiх падначаленых — у прыватнасцi збiраць iнфармацыю аб месцазнаходжаннi i перамяшчэннi супрацоўнiкаў, аўтамабiляў, грузаў — з iнтэрвалам цi па зададзеным раскладзе.

Ёсць магчымасць кантраляваць месцазнаходжанне работнiкаў як знутры, так i па-за межамi выбранай геаграфiчнай зоны, а таксама атрымлiваць паведамленнi аб парушэннi ўмоў кантролю. Адзначым, што iнфармацыя аб перамяшчэннi супрацоўнiкаў можа быць прадстаўлена кiраўнiкам кампанiй толькi са згоды самiх падначаленых i пасля таго, як iх загадзя пра гэта праiнфармуюць. Тое ж датычыцца i сем'яў. Муж не зможа сачыць за перамяшчэннем жонкi (цi наадварот) без згоды "аб'екта".

Iнга МIНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раўнiвыя жонкi змогуць даведацца, цi сапраўды муж адправiўся на рыбалку Дзякуючы новай тэхналогii LBS, якую ўзяў на ўзбраенне адзiн з вядучых аператараў сотавай сувязi — кампанiя МТС, бацькi заўсёды змогуць даведацца аб месцазнаходжаннi iх дзiцяцi i пры гэтым не надакучваць малому пастаяннымi званкамi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика