АБЗАЦ
19.11.2009
—
Новости Общества
|
Мiнскi мясакамбiнат да 2015 года будзе вынесены за межы горада, адзначалася ўчора на прэс-канферэнцыi ў Мiнгарвыканкаме. Сёння гэтая вытворчасць не адпавядае экалагiчным патрабаванням. З улiкам таго, што ў перспектыве ў гэтым раёне будзе размешчаны комплекс "Мiнск-сiцi", намечаны вынас камбiната. Размясцiць мясакамбiнат плануецца на плошчах ААТ "Гастэлаўскае" ў Мiнскiм раёне. Мiнчанка спрабавала двойчы абрабаваць адну i тую ж абутковую краму. Спачатку 22-гадовая дзяўчына непрыкметна, нават нягледзячы на спецыяльныя датчыкi, усталяваныя на выхадзе, вынесла сем пар абутку больш чым на 2 млн бел. руб. Выкрадзенае яна на наступны дзень ранiцай панесла прадаваць на рынак. Вечарам таго ж дня дзяўчына зноў наведалася ў тую ж краму. Аднак на гэты раз персанал быў падрыхтаваным: пад выглядам звычайных пакупнiкоў прадаўцы хадзiлi па памяшканнi i выглядалi падазроных асобаў. Калi мiнчанка паспрабавала вынесцi тры пары абутку на суму 0,5 млн бел. рублёў, яе затрымалi i перадалi супрацоўнiкам мiлiцыi. Гродзенская студэнтка за адну ноч учынiла два злачынствы. 19-гадовая дзяўчына, якая прыехала да бацькоў у Слонiм, разам з сяброўкай адправiлася адпачыць у бiльярдны клуб. Там яна прыхапiла пакiнуты без нагляду чужы кашалёк з Br350 тыс. i двума банкаўскiмi карткамi. У партманеце знайшлася i паперка з пiн-кодам адной з картак, i студэнтка адразу ж зняла Br3 млн у банкамаце. Супрацоўнiкам Слонiмскага РАУС удалося хутка выйсцi на след падазронай. Ужо ранiцай наступнага дня яна давала паказаннi. Распачатыя 2 крымiнальныя справы — за крадзеж i крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнiкi. Паведамленне аб выбуху бытавога газу ў кватэры на восьмым паверсе 9-павярховага дома ў Гомелi паступiла ў аператыўны цэнтр кiравання МНС увечары. Успышка газа-паветранай сумесi адбылася ў той момант, калi гаспадар кватэры, 1959 года нараджэння, спрабаваў запалiць патухлую газавую плiту. У вынiку ён атрымаў апёкi першай i другой ступенi 45 % цела i быў шпiталiзаваны. З жыхароў больш нiхто не пацярпеў. Выбуховай хваляй таксама было пашкоджана шкло балконных дзвярэй, абрушылася балконная рама, якая ўпала на аўтамабiлi, што стаялi ўнiзе, часткова пашкодзiўшы iх. У Аршанскiм раёне на аўтадарозе Брэст — Мiнск — мяжа Расiйскай Федэрацыi мiлiцыянеры з ДАІ затрымалi аўтамабiль "Iвека", што належыць сталiчнаму iндывiдуальнаму прадпрымальнiку. На аўто правозiлiся больш за 2800 лiтраў вадкасцi "Шторм" на аснове спiрту. Кошт грузу — 6 мiльёнаў 555 тысяч рублёў. Дакументы, якiя маглi б пацвердзiць якасць тавару i легальнасць яго набыцця, адсутнiчалi. Склалi адмiнiстрацыйны пратакол. Вадкасць канфiскавалi. ПОЎНЫ АБЗАЦУ дзень цвярозасцi ў Гродне затрымалi ўдвая большую колькасць п'яных кiроўцаў, паведамiла газета "Вечерний Гродно". Чарговы Дзень цвярозасцi ў Гродне прайшоў у мiнулую пятнiцу, 13 лiстапада. Па звестках ДАI УУС Гродзенскага аблвыканкама, за папярэднi дзень (12 лiстапада) было затрымана ў два разы менш нецвярозых аўтааматараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзень цвярозасцi ў Гродне затрымалi ўдвая большую колькасць п'яных кiроўцаў, паведамiла газета "Вечерний Гродно". Чарговы Дзень цвярозасцi ў Гродне прайшоў у мiнулую пятнiцу, 13 лiстапада. Па звестках ДАI УУС Гродзенскага аблвыканкама, за папярэднi дзень (12 лiстапада) было затрымана ў два разы менш нецвярозых аўтааматараў. |
|