АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

21.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Праваслаўная царква сёння святкуе Сабор Архiстратыга Мiхаiла. Гэты дзень прысвечаны анёльскiм нябесным сiлам. У вернiкаў прынята ў гэты дзень звяртацца да сваiх анёлаў з малiтвай i падзякай, каб нябесны ахоўнiк i далей абараняў ад бедаў.

 Беларуская чыгунка з 20 лiстапада знiзiла цэны на асобныя цягнiкi ва ўнутрырэспублiканскiх пасажырскiх зносiнах. У прыватнасцi, цэны знiжаныя ў цягнiках № 683/684 Вiцебск — Гродна, № 95/96 Гомель — Мiнск i № 103/104 Мiнск — Варшава (толькi па тэрыторыi краiны). Цэны знiзяцца ў сярэднiм на 17 % у залежнасцi ад катэгорыi вагона.

 Грузавы цягнiк Мiнск — Орша сутыкнуўся з трактарам "Беларус" на неахоўным чыгуначным пераездзе 544-га кiламетра перагону Орша — Коханава. У вынiку здарэння нiхто не пацярпеў. Аднак лакаматыў i прычэп трактара атрымалi механiчныя пашкоджаннi. Трактарам кiраваў 61-гадовы трактарыст сельгаспрадпрыемства "Забалацце". Прычынай iнцыдэнту стала тое, што кiроўца выехаў на забараняльны сiгнал святлафора. Пасля сутыкнення затрымкi руху цягнiкоў не было.

 У Гомелi арыштаваны ўладальнiк прыватнай ювелiрнай майстэрнi "Плацiна" па абвiнавачваннi ў незаконных здзелках з каштоўнымi металамi, прысваеннi каштоўнасцяў i махлярстве. На працягу года падазроны прымаў ювелiрныя вырабы для рамонту i вырабу новых упрыгажэнняў, аднак вяртаў iх не ўсiм. Цяпер у якасцi пацярпелых фiгуруюць 48 жыхароў Гомеля i iншых гарадоў Беларусi, а таксама грамадзянаў Расii i Ізраiля. Паводле папярэднiх ацэнак, сума ўрону, прычыненага заказчыкам, склала Br55 млн.

 У Днепрапятроўскай вобласцi (Украiна) звязаны праваднiкамi пасажыр выпаў з цягнiка "Сiмферопаль—Львоў" i атрымаў смяротныя траўмы. На адной невялiкай станцыi ў цягнiк сеў новы пасажыр i пачаў шчодра ўжываць спiртное — "на дарожку". Дайшоўшы да кандыцыi, ён стаў чапляцца да пасажыраў i нават бiцца. Угаворы на яго не дзейнiчалi, i тады праваднiк паклiкаў калегу з суседняга вагона, i разам яны звязалi дэбашыра i вынеслi ў тамбур "ахаладзiцца". У вагоне стала спакойна, аднак звязаны чалавек умудрыўся адчынiць дзверы вагона i, згубiўшы раўнавагу, выпаў на палатно. Па правiлах праваднiк павiнен быў выклiкаць мiлiцыю, але чамусьцi гэты цягнiк не ахоўваўся. Зараз 29-гадовы праваднiк Вiктар знаходзiцца ў следчым iзалятары, яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волi.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ      74 кажаны былi выяўленыя ў кватэры жыхаркi Чарнаўцоў (Украiна) на галоўнай вулiцы горада. Жывыя iстоты трапiлi ў кватэру ноччу праз адчыненую фортку. Жанчына прыйшла ў шок, калi ўбачыла ў пакоi цэлую калонiю кажаноў, якiя знайшлi сабе прыстанiшча за шафай i памiж рамамi вокнаў. Яна тэрмiнова выклiкала выратавальнiкаў. Байцы МНС у пажарным рыштунку сабралi рукакрылых у мех. Iх налiчылi 74 штукi. Кажаноў вывезлi за горад i выпусцiлi ў лесе.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
74 кажаны былi выяўленыя ў кватэры жыхаркi Чарнаўцоў (Украiна) на галоўнай вулiцы горада. Жывыя iстоты трапiлi ў кватэру ноччу праз адчыненую фортку. Жанчына прыйшла ў шок, калi ўбачыла ў пакоi цэлую калонiю кажаноў, якiя знайшлi сабе прыстанiшча за шафай i памiж рамамi вокнаў. Яна тэрмiнова выклiкала выратавальнiкаў. Байцы МНС у пажарным рыштунку сабралi рукакрылых у мех. Iх налiчылi 74 штукi. Кажаноў вывезлi за горад i выпусцiлi ў лесе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика