Самыя папулярныя пытаннi прамой лiнii Зянона Ломаця — жыллё i добраўпарадкаванне. 21.by

Самыя папулярныя пытаннi прамой лiнii Зянона Ломаця — жыллё i добраўпарадкаванне

21.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 35 пытанняў, зададзеных старшынi Камiтэта Дзяржкантролю жыхарамi Мiнска i Мiнскай вобласцi, больш за палову датычылася будаўнiцтва i якасцi жылля, дрэнных дарог, нявыкарыстаных будынкаў i г.д.

Зiнаiда Мiкалаеўна з Мiнска ўступiла ў долевае будаўнiцтва. Фiрма развалiлася, а грошы ёй нiхто не вярнуў. Анатоль Пятровiч з вёскi Iканы Барысаўскага раёна скардзiўся, што пасля закрыцця школы карыстацца спартзалай iх дзецям не дазваляюць. Наталля Мiхайлаўна расказала, што ў вёсцы Замасточча адсутнiчаюць абяцаныя дарожныя знакi i "ляжачыя" палiцэйскiя.

Акрамя жыццёвых праблем, былi пытаннi i больш глабальнага плана. Бухгалтар Наталля Леанiдаўна з Мiнска пацiкавiлася, чаму праграмнае забеспячэнне, якое ўсталёўвае падатковая iнспекцыя, для перадачы справаздач па падатках каштуе 320 тысяч рублёў у год. У той час як аналагiчная праграма для цэнтра сацыяльнай абароны ўсталёўваецца бясплатна.

Дзмiтрый Мiхайлавiч з Мiнска сцвярджае, што ў ЖКГ горада няма ўмоваў для арганiзацыi грамадскiх прац часова беспрацоўных. Па словах Дзмiтрыя Мiхайлавiча, у ЖКГ няма працы, якую можна выканаць ва ўласным адзеннi. Спецыяльнае адзенне не выдаецца, а грошы на яго выдзяляюцца.

На "прамую лiнiю" паступiла iнфармацыя аб магчымых хаўруснiках былога кiраўнiка Кастрычнiцкага раёна Мiнска Мiхаiла Цыгана, якi прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi за хабар.

Пытанняў наконт грыпу i эпiдэмii, а таксама па забяспечанасцi лекамi не ўзнiкла. Напярэдаднi спецыялiсты КДК праверылi 88 аптэк Мiнска, а таксама палiклiнiкi. Па словах Зянона Ломаця, у некаторых з iх лекаў не хапае, але i чэргаў ужо няма, у палiклiнiках таксама.

Усяго на "прамую лiнiю" дазванiлася 35 чалавек, спробаў "прабіцца" было каля 15 тысяч.

— Пытаннi жыццёвыя, але якую выснову можна зрабiць? У шэрагу выпадкаў нашы мясцовыя органы недапрацоўваюць, — каментуе "прамую лiнiю" Зянон Ломаць. — Гэтыя пытаннi не ўзнiклi б, калi б старшынi сельскiх выканаўчых камiтэтаў, працаўнiкi райвыканкамаў, адмiнiстрацый раёнаў гарадоў часцей сустракалiся з насельнiцтвам, праводзiлi сустрэчы i такiя ж "прамыя лiнii". Мы пераправяраем. Я ж для чаго пазначаю тэлефон? Пасля, калi выдаецца вольны час, набiраю нумар i пытаюся, як вырашылася пытанне? Не вырашылася? Тады меры будуць больш жорсткiмi. Нi адзiн зварот без увагi не застанецца. Акрамя таго, што я паразмаўляў з 36 абанентамi, частка зваротаў запiсана аператарамi. Iх звароты мы таксама возьмем на кантроль.

Па словах спадара Ломаця, сёлета не было нi адной праверкi КДК, якая б не выявiла парушэнняў.

— Па вынiках 10 месяцаў мы на трэць знiзiлi колькасць праверак прадпрыемстваў, — кажа старшыня КДК. — Вынiковасць — 100 працэнтаў. У бюджэт вернута 177 млрд. Гэта 115 працэнтаў да ўзроўню мiнулага года.

За другое паўгоддзе Зянон Ломаць правёў 6 прамых лiнiй, задаць пытанне змаглi 207 чалавек.

Настасся Занько.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 35 пытанняў, зададзеных старшынi Камiтэта Дзяржкантролю жыхарамi Мiнска i Мiнскай вобласцi, больш за палову датычылася будаўнiцтва i якасцi жылля, дрэнных дарог, нявыкарыстаных будынкаў i г.д. Зiнаiда Мiкалаеўна з Мiнска ўступiла ў долевае будаўнiцтва. Фiрма развалiлася, а грошы ёй нiхто не вярнуў. Анатоль Пятровiч з вёскi Iканы Барысаўскага раёна скардзiўся, што пасля закрыцця школы карыстацца спартзалай iх дзецям не дазваляюць. Наталля Мiхайлаўна расказала, што ў вёсцы Замасточча адсутнiчаюць абяцаныя дарожныя знакi i "ляжачыя" палiцэйскiя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика