Вяляцiцкая свечка. 21.by

Вяляцiцкая свечка

21.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў праваслаўных вернiкаў Мiхайлаў дзень. У вёсцы Вяляцiчы Барысаўскага раёна "Святы Мiхайла" лiчыцца апекуном, i менавiта ў гэты дзень адбываецца абрад пераносу свечкi. Абрад старажытны, перажыўшы нават самыя неспрыяльныя для рэлiгii часы (тады свечку пераносiлi па начах).  

  Цэлы год свечка знаходзiлася ў доме Валянціны Вайтовіч, i сёння яе па традыцыi ўрачыста перанясуць ў дом 49-гадовай Наталлі Шляхоўскай. Але спачатку зладзяць праводзiны з багатым сталом, пранясуць па вулiцы з крыжам i iконаю, сустрэнуць з хлебам-соллю. "Абрад патрабуе захавання, як гiсторыка-культурная каштоўнасць", — кажа дырэктар вясковага СДК Людміла СТАЛЬНІКОВІЧ. На фотаздымку адзiн з момантаў леташняй "Мiхайлаўскай свечкi". Ікону i свечку нясуць Юлiя Чарняўчык i яе брат Павел пры ўдзеле мясцовага святара протаiерэя Фёдара Чарцякова
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў праваслаўных вернiкаў Мiхайлаў дзень. У вёсцы Вяляцiчы Барысаўскага раёна "Святы Мiхайла" лiчыцца апекуном i менавiта ў гэты дзень адбываецца абрад пераносу свечкi. Абрад старажытны (ад заснавання вяляцiцкага манастыра), перажыўшы нават самыя неспрыяльныя для рэлiгii часы (тады свечку пераносiлi па начах). Цэлы год свечка знаходзiцца ў адным з вясковых дамоў i сёння яе па традыцыi ўрачыста перанясуць ў другi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика