АДС заварушыліся
30.11.2009 16:45
—
Новости Общества
|
На пасяджэнні 30 лістапада прэзідыум Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС) прыняў рашэнне правесці ў другой палове студзеня наступнага года пасяджэнне палітрады кааліцыі. «На пасяджэнні плануецца абмеркаваць тры блокі пытанняў: справаздача аб дзейнасці АДС, карэкціроўка стратэгіі кааліцыі з улікам змененай палітычнай сітуацыі, удзел у мясцовых выбарах», — паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. На пасяджэнні 21 лістапада сойм Партыі БНФ прыняў заяву аб спыненні існавання АДС. У пераліку прычын, якія сведчаць аб развале кааліцыі, указвалася, што асноўны кіруючы орган кааліцыі — палітычная рада — не збіраецца з 2008 года. Цяпер пастаянна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах АДС Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя камуністаў Беларуская, Беларуская сацыял‑дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт Беларускай партыі працоўных і рух «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэнні 30 лістапада прэзідыум Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС) прыняў рашэнне правесці ў другой палове студзеня наступнага года пасяджэнне палітрады... |
|