У начным клубе Пермi беларусаў не было
08.12.2009
—
Новости Общества
|
Сярод пацярпелых на пажары ў пермскiм начным клубе нашых суайчыннiкаў не было. Пра гэта карэспандэнту газеты ўчора ў сярэдзiне дня паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi Мiнiстэрства замежных спраў. Учора ж стала вядома, што сталiчная мiлiцыя папярэдзiць кiраўнiкоў i ўладальнiкаў забаўляльных устаноў аб недапушчальнасцi выкарыстання ў памяшканнях піратэхнічных вырабаў. Нагадаем, пажар у пермскiм начным клубе быў выклiканы выкарыстаннем пiратэхнiкi. Лiтаральна ў канцы мiнулага тыдня "Звязда" пiсала, што Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях сумесна з Мiнiстэрствам гандлю распрацавалi Рэкамендацыi па арганiзацыi продажу пiратэхнiчных вырабаў у рознiчнай гандлёвай сетцы. Мэта iх з'яўлення — забяспечыць ахову жыцця i здароўя грамадзян, маёмасцi фiзiчных i юрыдычных асобаў. Рэкамендацыi распаўсюджваюцца на юрыдычных асобаў, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, што вядуць рознiчны гандаль пiратэхнiчнымi вырабамi. Такiмi прадаўцамi рашэнне аб рэалiзацыi ў рознiчнай гандлёвай сетцы пiратэхнiчных вырабаў можа быць прынята пры ўмове распрацоўкi i рэалiзацыi комплексу арганiзацыйных i тэхнiчных мераў па забеспячэннi пажарнай бяспекi. Клас небяспекi пiратэхнiчных вырабаў, а таксама адпаведнасць iх нормам пажарнай бяспекi павiнны быць пацверджаны вынiкамi выпрабаванняў, праведзеных акрэдытаванай лабараторыяй. Персанал прадаўца, якi вядзе рэалiзацыю i захаванне пiратэхнiчных вырабаў, павiнен прайсцi iнструктаж па тэхнiцы бяспекi пры транспарцiроўцы, захаваннi, рэалiзацыi, выкарыстаннi пiратэхнiчных вырабаў, дзеянням у выпадку адмовы пiратэхнiчных вырабаў i ўзнiкнення няштатных сiтуацый, а таксама ў выпадку пажару — з абавязковай рэгiстрацыяй у журнале iнструктажу. Захаванне пiратэхнiчных вырабаў у месцах iх рэалiзацыi павiнна весцiся ў шафах (сейфах), вырабленых з негаручых матэрыялаў. Колькасць пiратэхнiчных вырабаў у месцах продажу не павiнна перавышаць 50 кiлаграмаў. Дзверы ў шафу (сейф) дапускаецца адчыняць толькi пры водпуску тавару. Не дапускаецца сумесна захоўваць у адной шафе (сейфе) боепрыпасы i пiратэхнiчныя вырабы, порах з капсулямi цi зараджанымi патронамi. У гандлёвых залах i складскiх памяшканнях спецыялiзаваных крамаў, спецыялiзаваных аддзелаў (секцый) дапускаецца размяшчэнне (захаванне) больш як 50 кiлаграмаў пiратэхнiчных вырабаў — пры забеспячэннi вызначанага ўзроўню пажарнай бяспекi, пацверджанага разлiковым метадам. Выбар пiратэхнiчных вырабаў 2—5 класаў небяспекi пакупнiкамi ў гандлёвых аб'ектах ажыццяўляецца шляхам азнаямлення спажыўцоў з iх апiсаннямi, што ўтрымлiваюцца ў каталогах, праспектах, рэкламе, буклетах цi адлюстраваныя на фатаграфiях або на iншых iнфармацыйных крынiцах. Iнструкцыя па выкарыстаннi, што дадаецца да пiратэхнiчных вырабаў, павiнна ўтрымлiваць: найменне пiратэхнiчнага вырабу; умовы выкарыстання; абмежаваннi пры абыходжаннi; спосабы бяспечнай падрыхтоўкi, пуску i ўтылiзацыi (пры неабходнасцi); правiлы захавання; гарантыйны тэрмiн i дату вырабу; папярэджанне аб небяспецы пiратэхнiчнага вырабу; iнфармацыю аб дзеяннях у выпадку пажару; рэквiзiты вытворцы; iншыя звесткi, абумоўленыя спецыфiкай пiратэхнiчных вырабаў. У гандлёвых аб'ектах забараняецца: прадаваць пiратэхнiку без iнструкцыi па яе выкарыстаннi; прадаваць пiратэхнiчныя вырабы не ў заводскай спажывецкай тары; размяшчаць пiратэхнiку ў вольным доступе для пакупнiкоў; прадаваць пiратэхнiчныя вырабы няпоўнагадовым ва ўзросце да 15 гадоў (пры ўзнiкненнi спрэчкi пакупнiк павiнен паказаць дакумент, што пацвярджае яго ўзрост) i iнш. Як стала вядома, ніякіх дадатковых абмежаванняў па выкарыстанні піратэхнікі ў Беларусі ўводзіцца не будзе. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод пацярпелых на пажары ў пермскiм начным клубе нашых суайчыннiкаў не было. Пра гэта карэспандэнту газеты ўчора ў сярэдзiне дня паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi Мiнiстэрства замежных спраў. Учора ж стала вядома, што сталiчная мiлiцыя папярэдзiць кiраўнiкоў i ўладальнiкаў забаўляльных устаноў аб недапушчальнасцi выкарыстання ў памяшканнях піратэхнічных вырабаў. Нагадаем, пажар у пермскiм начным клубе быў выклiканы выкарыстаннем пiратэхнiкi. |
|