Паўсюдна мокры снег i дождж
08.12.2009
—
Новости Общества
|
На працягу першай паловы тыдня на тэрыторыi Беларусi захаваецца "няўтульнае" надвор'е, калi паўсюдна па краiне будуць iсцi ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ў межах ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 2 марозу да 4 цяпла, у Брэсцкай вобласцi да плюс 6 градусаў. На асобных участках дарог моцная галалёдзiца. Пачынаючы з чацвярга, на тэрыторыю нашай краiны завiтае больш халоднае паветра з боку Скандынавii. Уначы стане падмарожваць да мiнус 3—8 градусаў, а пры праясненнях ажно да 10 марозу, удзень — мiнус 1—7 градусаў. У выхадныя месцамi чакаецца невялiкi снег. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу першай паловы тыдня на тэрыторыi Беларусi захаваецца "няўтульнае" надвор'е, калi паўсюдна па краiне будуць iсцi ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. |
|