Віцебшчына алiмпiйская: за светлым будучым. 21.by

Віцебшчына алiмпiйская: за светлым будучым

08.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтымi днямi Вiцебск быў эпiцэнтрам здаровага ладу жыцця i спорту вялiкiх дасягненняў — тут прайшоў традыцыйны штогадовы семiнар Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта з удзелам адказных чыноўнiкаў па развiццi спорту i турызму з усiх рэгiёнаў краiны, а таксама кiруючых работнiкаў спартыўна-алiмпiйскага руху краiны.

На афiцыйным адкрыццi гэтага мерапрыемства старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр Косiнец адзначыў, што Вiцебская зямля надзвычай багатая добрымi спартыўнымi традыцыямi, якiя можна пераймаць. "Пацвярджэннем таму, — працягнуў Аляксандр Мiкалаевiч, — можна лiчыць адкрыццё ў Вiцебску алеi алiмпiйскай славы. На ёй залатымi лiтарамi ўпiсаны iмёны алiмпiйскiх чэмпiёнаў i прызёраў розных гадоў — кiдальнiка молата Рамуальда Клiма, баксёра Вячаслава Яноўскага, гiмнасткi Ларысы Петрык i шэрагу iншых атлетаў, якiя ў свой час праславiлi не толькi Вiцебшчыну, але i Беларусь".

Паводле слоў губернатара, у вобласцi вельмi шмат увагi надаецца развiццю спорту i здаровага ладу жыцця. Пра гэта сведчаць i высокiя вынiкi атлетаў Вiцебшчыны на спаборнiцтвах самага высокага рангу, а таксама развiццё спартыўнай iнфраструктуры на месцах. Чаго толькi варты ўзведзены 10 гадоў таму Лядовы палац альбо Лужаснянская школа-iнтэрнат-гiмназiя для здольных i таленавiтых дзяцей?! "Нягледзячы на сусветны эканамiчны крызiс, — падкрэслiў Аляксандр Косiнец, — у Вiцебскiм рэгiёне прадоўжыцца развiццё спартыўнай iндустрыi. У найблiжэйшых планах — узвядзенне лядовых палацаў у некаторых раённых цэнтрах, а ў Вiцебску — лёгкаатлетычнага i футбольнага манежаў".

У заключэнне сваёй прамовы "без паперкi" старшыня Вiцебскага аблвыканкама дадаў, што на зiмовыя Алiмпiйскiя гульнi ў канадскiм Ванкуверы, якiя пройдуць з 12 па 28 лютага 2010 года, рыхтуюцца каля трох дзясяткаў спартсменаў. "Упэўнены, — засяродзiў увагу прысутных Аляксандр Мiкалаевiч, — што яны дастойна будуць прадстаўляць i свой рэгiён, i Рэспублiку Беларусь на самых важных стартах чатырохгоддзя. Недарэмна ж, кiраўнiк дзяржавы заўсёды падкрэслiвае, што калi падымаецца сцяг Рэспублiкi Беларусь i выконваецца дзяржаўны гiмн — гэта найбуйнейшы палiтычны поспех краiны на мiжнароднай арэне".

У тым, што Вiцебшчына мае сур'ёзныя амбiцыi ў дасягненнi высокiх спартыўных вынiкаў на любым топ-турнiры, можна было ўпэўнiцца пры наведваннi Лужаснянскай школы-iнтэрната, што ў прыгарадзе абласной сталiцы. Футбольнае поле са штучным пакрыццём, 25-метровы басейн, адмысловая спартыўная зала для гульнявых вiдаў спорту. Бадай, самым важным пацвярджэннем грандыёзных планаў школьнiкаў у скарэннi спартыўнага алiмпу стаў шыкоўны мяккi аўтобус "МАЗ", падораны Прэзiдэнтам краiны Аляксандрам Лукашэнкам. Як тут не стаць спартыўнымi зоркамi?!

Двухдзённы семiнар на Вiцебшчыне ўключаў у сябе яшчэ шмат мерапрыемстваў: адкрыццё алеi алiмпiйскай славы i Залы спартыўнай славы Вiцебшчыны, наведванне лядовага палаца i Вiцебскага абласнога спартыўнага дыспансэра.

Падводзячы вынiкi семiнара, першы вiцэ-прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Рэспублiкi Беларусь, памочнiк прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па пытаннях спорту i турызму Генадзь Аляксеенка сказаў: "Нягледзячы на высокiя спартыўныя вынiкi ў айчынным спорце, у тым лiку i на Вiцебшчыне, застаецца яшчэ шмат пытанняў для адказных работнiкаў спартыўна-алiмпiйскай галiны, над якiмi трэба працаваць". У выступленні Генадзя Паўлавiча чырвонай нiткай было абазначана, што развiваць пры шырокай дзяржаўнай падтрымцы неабходна прыярытэтныя вiды спорту, дзе можна паказаць высокiя вынiкi. I асаблiва звярнуць увагу на тое, каб не фарсiраваць падрыхтоўку маладых спартсменаў на "датэрмiновае" чэмпiёнства. Алiмпiйскiя чэмпiёны i прызёры пакiдаюць спорт па розных прычынах. I трэба, як сказаў на заканчэнне Генадзь Аляксеенка, каб iм на змену прыходзiлi добра падрыхтаваныя i загартаваныя для рэалiй сённяшняга дня атлеты, здольныя паказаць сябе з самага лепшага боку i апраўдаць высокi давер дзяржавы.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

 Фота  аўтара.

Мiнск—Вiцебск—Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi Вiцебск быў эпiцэнтрам здаровага ладу жыцця i спорту вялiкiх дасягненняў — тут прайшоў традыцыйны штогадовы семiнар Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта з удзелам адказных чыноўнiкаў па развiццi спорту i турызму з усiх рэгiёнаў краiны, а таксама кiруючых работнiкаў спартыўна-алiмпiйскага руху краiны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика