Таццяна Шапуцька злавіла міністра Мартынава на хлусні
09.12.2009 10:52
—
Новости Общества
|
«Спадар Мартынаў казаў звычайную хлусню ці наўмысна, ці таму што ў яго кепскія інфарматары. Ён казаў, што інфармацыю яму прадставілі ва унівэрсітэце. Але адміністрацыя унівэрсітэта ніякіх заўвагаў наконт пропускаў не рабіла і фармулёўка загаду аб адлічэнні ніяк не звязана з нейкімі пропускамі заняткаў. Такія выказванні Мартынава звязаныя з тым, што яму трэба было хоць неяк апраўдацца перад міністрамі замежных спраў краінаў Еўрасаюза. Гэта было адзінае больш‑менш нармальнае выйсце для яго». Таццяна Шапуцька паведаміла, што мела размову з дэканам юрфаку. «Размаўляла з намеснікам дэкана Андрэем Шыдлоўскім і ён мне паказвае загад на адлічэнне і кажа: «Вось вы бачыце, што тут няма такога, каб вас адлічылі з правам аднаўлення». Я спытала, што гэта значыць і ён адказаў, што мяне выключылі без права аднавіцца на вучобе. У такой сітуацыі магчымы два варыянты: або рэктар адклікае свой загад, або я буду аднаўляцца на вучобе праз суд». 7 снежня актывісты моладзевых дэмакратычных арганізацый распачалі збор подпісаў у абарону Таццяны Шапуцькі. За два дні падпісаліся больш за 300 студэнтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Спадар Мартынаў казаў звычайную хлусню ці наўмысна, ці таму што ў яго кепскія інфарматары. Ён казаў, што інфармацыю яму прадставілі ва унівэрсітэце.Але...
|
|