Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Андрэй Харкавец пасля размовы з журналістамі. Ён нагадаў, што кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ў 2010 годзе давесці сярэдні заробак у сферы вытворчасці да 500 даляраў.
Міністр паведаміў: «Звычайны заробак бюджэтніка адстае ад заробку прамыслоўца недзе на 20 працэнтаў. Таму я спадзяюся, што напрыканцы 2010 года бюджэтнікі будуць атрымліваць 420 даляраў».
Аднак сп.Харкавец падкрэсліў, што такія лічбы стануць рэальнымі, калі вытворчы сектар выйдзе на планавыя параметры 2010 года.