Журналісцкае слова, пякучае слова
09.12.2009 13:29
—
Новости Общества
|
Крытычны водгук журналіста «Белгазеты» на «выставу ўсіх» прывёў да праблемаў на працы ў куратара выставы пацыентаў псіхіятрычнай клінікі. Важкае журналісцкае слова прывяло да пагрозы звальнення Дар’і Яскевіч. Пра адкрыццё «выставы ўсіх» пісалі многія СМІ. Насамрэч адбылася незвычайная падзея, нават для сталічнай публікі —14 лістапада ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі прайшла выстава мастакоў псіханеўралагічнага інтэрната №3 (Навінкі). Свет пабачыла мастацтва, якое звычайна існуе за сценамі рэжымнага аб’екта. Аднак беларуская «Я даўно супрацоўнічаю з псіханеўралагічным інтэрнатам №3. Чатыры з паловай гады была ў іх валанцёрам. Потым мяне ўзялі на стаўку. Усё было больш‑менш добра. Аднак раней мы знаходзілі кампрамісы», - кажа Дар"я Яскевіч. Пасля «выставы ўсіх» я не адсочвала, што піша пра нас прэса. Гэта было не важна. Мне пазванілі знаёмыя, сказалі «Белгазета» надрукавала дрэнны водгук. Першая рэакцыя была: ну напісалі і напісалі, што тут зробіш. А потым газету прынеслі самі жыхары інтэрната. Я прачытала і ў мяне валасы на галаве ўсталі. Я дамовілася з аўтарам артыкула на сустрэчу, выказала яму што думаю. Максім Івашчанка злёгку выбачыўся перада мною (не ад імя рэдакцыі, а як прыватная асоба). На гэтым усё магло б і скончыцца. Аднак мяне выклікалі да кіраўніцтва інтэрнату і сказалі, што я іх падвяла і цяпер мы будзем размаўляць пра іншыя формы супрацоўніцтва. Сказалі, што мяне, хутчэй за ўсё, звольняць і праекты закрыюць. Усё павінна вырашыцца пасля 17 снежня, зараз я знаходжуся ў адпачынку. Цікава, што на станоўчыя водгукі пра выставу кіраўніцтва псіханеўралагічнага цэнтра не адрэагавала. Журналіст Максім Івашчанка не каментуе ўласны артыкул і яго наступствы. Аднак пытанне журналісцкай этыкі застаецца адкрытым. Ці адказвае ён за наступствы з’едлівых словаў? І што цяпер дрэнных водгукаў пісаць нельга, а раптам каму не спадабаюцца? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крытычны водгук журналіста «Белгазеты» на «выставу ўсіх» прывёў да праблемаў на працы ў куратара выставы пацыентаў псіхіятрычнай клінікі.
|
|