Аб’ёмы жыллёвага будаўніцтва ў Мінску зменшацца амаль удвая. 21.by

Аб’ёмы жыллёвага будаўніцтва ў Мінску зменшацца амаль удвая

09.12.2009 15:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб’ёмы жылля, што будуецца ў Мінску, будуць скарэктаваныя ў бок змяншэння.

Як паведаміў дырэктар КУП «Мінскграда» Аляксандр Пятроў, падчас разгляду карэктуры Генеральнага плана развіцця сталіцы да 2030 года кіраўнік дзяржавы паставіў задачу стварыць максімальна камфортныя ўмовы пражывання для гараджан. Таму зараз «Мінскграда» ўдакладняе некаторыя параметры, закладзеныя ў генплане, каб зменшыць шчыльнасць забудовы.

Калі раней карэктура прадугледжвала развіццё горада ў сціснутыя тэрміны (да 2015 г. планавалася дасягнуць паказчыкаў 2030‑га), то зараз вырашана весці будаўніцтва жылля як у горадзе, так і на тэрыторыі Мінскай вобласці. Таму замест ўводу ў эксплуатацыю 2 мільёнаў квадратных метраў жылля (як планавалася раней), у Мінску будзе штогод ўзводзіцца 1,2 мільёна квадратаў.

Колькасць насельніцтва сталіцы да 2030 года не павінна перавысіць 2 мільёнаў чалавек (планавалася 2 мільёны 150 тысяч).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’ёмы жылля, што будуецца ў Мінску, будуць скарэктаваныя ў бок змяншэння.Як паведаміў дырэктар КУП «Мінскграда» Аляксандр Пятроў, падчас разгляду карэктуры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика