ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

16.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расiйскiя дыпламаты даведалiся аб рэваншысцкiх планах Грузii

Грузiя можа паспрабаваць узяць рэванш за паражэнне ў Паўднёвай Асецii, вярнуўшы сабе Ахалгорскi раён рэспублiкi, пiшуць "Ведамасцi".

Газета спасылаецца на крынiцу ў расiйскiх дыпламатычных колах, паводле якой грузiнскiя войскi насупраць гэтага раёна ў апошнi час узмоцненыя, iнтэнсiўна праводзiцца iх ратацыя, заходнiя iнструктары навучаюць грузiнскiх вайскоўцаў прыёмам горнай вайны. Грузiнскi бок усяляк абвяргае магчымасць паўторнага нападу, лiчачы гутаркi аб гэтым правакацыяй.

Ізаляваны ад астатняй часткi рэспублiкi Ахалгорскi раён на 75 працэнтаў населены грузiнамi i да жнiўня 2008 года кантраляваўся грузiнскiмi ўладамi.

Юшчанка загадаў Мiнабароны стварыць "нацыянальны" страявы крок

Мiнiстэрства абароны i Генеральны штаб узброеных сiл Украiны распрацоўваюць "нацыянальны" страявы крок, паведамляе "Абкам" са спасылкай на крынiцы УНIАН у абаронным ведамстве.

Паводле звестак суразмоўцы агенцтва, Вiктар Юшчанка даў вайскоўцам такое даручэнне, паколькi не зусiм задаволены цяперашнiм, "прускiм" страявым крокам, пакiнутым ва ўкраiнскiм войску яшчэ з часоў СССР.

У цяперашнi час Генштаб распрацоўвае метадычныя рэкамендацыi па новым кроку i рыхтуе прапановы па адпаведным змяненнi ўкраiнскага заканадаўства. Чым менавiта павiнен адрознiвацца новы страявы крок ад старога, не паведамляецца.

У Расii дазволяць трацiць частку пенсii датэрмiнова

Мiнэканамразвiцця падрыхтавала законапраект "Аб парадку фiнансавання выплат за кошт сродкаў пенсiйных назапашванняў", якi, у выпадку яго ўхвалення, дазволiць расiянам атрымлiваць назапашвальную частку пенсii не на працягу ўсяго часу пасля дасягнення пенсiйнага ўзросту, а на працягу як мiнiмум пяцi гадоў. Пасля таго, як назапашвальная частка пенсii скончыцца, расiяне будуць атрымлiваць толькi базавую i страхавую часткi.

Апытанне: Януковiч стане прэзiдэнтам Украiны ў другiм туры

У лiдара Партыi рэгiёнаў Вiктара Януковiча больш шанцаў выйграць прэзiдэнцкiя выбары ва Украiне, чым у яго найблiжэйшага супернiка, прэм'ер-мiнiстра Юлii Цiмашэнкi, сведчаць сацыёлагi.

"Януковiч у другiм туры прэзiдэнцкiх выбараў атрымаў бы падтрымку 42 % украiнцаў, у той час як Цiмашэнка толькi 28 %", — паведамiў дырэктар "Цэнтра прыкладных даследаванняў Ф. Клiфтана Уайта" Ракеш Шарму. Пры гэтым яшчэ 18 % рэспандэнтаў заявiлi аб тым, што не маюць намеру падтрымаць нi аднаго з двух кандыдатаў, прагаласаваўшы супраць усiх.

Расiйскiя i грузiнскiя ўцекачы ў Польшчы захапiлi цягнiк на Страсбург

Каля 200 уцекачоў у аўторак днём захапiлi цягнiк на вакзале ў Легнiцы (чыгуначны вузел у Дальнашленскiм ваяводстве Польшчы, на захад ад Вроцлава). Яны хочуць дабрацца да Страсбурга, каб паскардзiцца на дрэнныя ўмовы ўтрымання ў цэнтрах размяшчэння, перадае "Радыё Вроцлаў".

Як паведамляе польская радыёстанцыя, уцекачы — пераважна грамадзяне Грузii, а таксама расiяне з Чачнi i Iнгушэцii. Усе яны вырашылi дабрацца да Страсбурга без квiткоў. Адмiнiстрацыя чыгункi выклiкала на дапамогу палiцыю.

Памежнiкi спрабавалi ўгаварыць мiгрантаў пакiнуць вагоны. Цягнiк акружылi кардонамi палiцыi, доступу прадстаўнiкоў СМI да яго на момант падпiсання нумара ў друк не было. На цягнiку ўцекачы напiсалi слова SОS.

Цягнiк выйшаў з Вроцлава ў Дрэздэн. У Германii ўцекачы хацелi аб'яднацца з iншымi выхадцамi з Каўказа i разам адправiцца ў Страсбург. Але ў Легнiцы цягнiк быў спынены. Учора ўцекачы не хацелi нi пакiдаць цягнiк, нi плацiць за праезд, удакладняе Gаzеtа.рl.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юшчанка загадаў Мiнабароны стварыць "нацыянальны" страявы крок Мiнiстэрства абароны i Генеральны штаб узброеных сiл Украiны распрацоўваюць "нацыянальны" страявы крок, паведамляе "Абкам" са спасылкай на крынiцы УНIАН у абаронным ведамстве. Паводле звестак суразмоўцы агенцтва, Вiктар Юшчанка даў вайскоўцам такое даручэнне, паколькi не зусiм задаволены цяперашнiм, "прускiм" страявым крокам, пакiнутым ва ўкраiнскiм войску яшчэ з часоў СССР.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика