АБЗАЦ
16.12.2009
—
Новости Общества
|
Авiякампанiя "Белавiя" ўводзiць спецыяльныя тарыфы на рэгулярныя рэйсы ў Рым, Мiлан i Франкфурт для палёту ў перыяд з 15 студзеня па 31 сакавiка 2010 года. Бiлеты на згаданыя рэйсы абыдуцца больш танна, калi купiць iх з 15.12.2009 па 31.01.2010. Кошт пералёту туды-назад па кiрунках Мiнск — Рым i Мiнск — Мiлан складзе ад 210 еўра, а наведаць Франкфурт i вярнуцца адтуль будзе каштаваць ад 199 еўра. Пералёт у адзiн бок складзе 99 еўра. Таксы i зборы аэрапортаў бяруцца дадаткова. Супрацоўнiкi праваахоўных органаў Гомельскай вобласцi затрымалi групу з пяцi маладых людзей 20-22 гадоў, якiя падазраюцца ў серыi крадзяжоў з вясковых крамаў Мазырскага i Нараўлянскага раёнаў. Мазыране прабiралiся ў крамы, не абсталяваныя сiгналiзацыяй. Кралi, як правiла, прадукты харчавання, спiртное, тытунёвыя вырабы. Сума ўрону, нанесенага раённым спажывецкiм таварыствам, склала каля Br50 млн. У Швецыi падчас хакейнага матчу арбiтр выратаваў жыццё гульцу, якi ўпаў на лёд i перастаў дыхаць. Арбiтр Вольмер Эдквiст, якi ў вольны ад судзейства час працуе кiроўцам "хуткай дапамогi", адрэагаваў вокамгненна. Ён пачаў рабiць масаж сэрца, а доктар — штучнае дыханне. Неўзабаве ў хакеiста з'явiўся слабы пульс, а затым ён апрытомнеў. Выдатна спрацавала i брыгада дактароў, якiя дзяжурылi на матчы. Машына выехала проста на лёд, i спартсмена адправiлi ў шпiталь. Цяпер ён пачуваецца нармальна. ПОЎНЫ АБЗАЦЗлодзей правалiў чатыры рабаваннi за дзень, плюнуў i здаўся палiцыi. 24-гадовы Ральф Лаўтэнбах спачатку паспрабаваў здабыць грошы на стойцы рэгiстрацыi аднаго гатэля горада Мюльхайм-на-Руры. Але яшчэ да таго, як супрацоўнiца гатэля паспела пакласцi на стол наяўныя, за бандытам пагналiся ахоўнiкi. Лаўтэнбах паспрабаваў абрабаваць iншы гатэль, але i там яму давялося ўцякаць ад аховы. Затым ён з пiсталетам уварваўся ў падатковую службу. Але i там у злачынца нiчога не атрымалася. У чацвёрты раз ён вырашыў дзейнiчаць больш радыкальна i на легкавым аўтамабiлi пратаранiў iнкасатарскi аўтамабiль аднаго з банкаў. Але ў вынiку сутыкнення дзверцы ў машыне заклiнiла, i выбрацца няўдачнiк не змог. Злодзею нiчога не заставалася, як здацца палiцыi. "Яму варта змянiць працу, — пракаментаваў затрыманне афiцэр палiцыi. — На найблiжэйшыя гады Лаутэнбах будзе працаўладкаваны ў турме". Улады кiтайскага горада Гуанчжоў забаранiлi працаўнiкам транспарту есцi прад працай цыбулю, часнок i iншую агароднiну з рэзкiм пахам. Пад "харчовую" забарону трапiлi вадзiцелi грамадскага транспарту, кандуктары i гiды экскурсiйных аўтобусаў. Новаўвядзенне раскалола гараджанаў на дзве часткi: большасць падтрымала рашэнне мунiцыпалiтэта, аднак частка грамадзянаў палiчыла, што транспартнiкi маюць права есцi ўсё, што iм падабаецца. Да ўсяго вельмi любiмы кiтайцамi часнок лiчыцца выдатным сродкам пры грыпе i прастудзе. У адказ кiтайскiя медыкi заявiлi, што часночны дух ад вiрусаў, у тым лiку i свiнога грыпу, не абараняе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Злодзей правалiў чатыры рабаваннi за дзень, плюнуў i здаўся палiцыi. 24-гадовы Ральф Лаўтэнбах спачатку паспрабаваў здабыць грошы на стойцы рэгiстрацыi аднаго гатэля горада Мюльхайм-на-Руры. Але яшчэ да таго, як супрацоўнiца гатэля паспела пакласцi на стол наяўныя, за бандытам пагналiся ахоўнiкi. Лаўтэнбах паспрабаваў абрабаваць iншы гатэль, але i там яму давялося ўцякаць ад аховы. Затым ён з пiсталетам уварваўся ў падатковую службу. Але i там у злачынца нiчога не атрымалася. У чацвёрты раз ён вырашыў дзейнiчаць больш радыкальна i на легкавым аўтамабiлi пратаранiў iнкасатарскi аўтамабiль аднаго з банкаў. Але ў вынiку сутыкнення дзверцы ў машыне заклiнiла, i выбрацца няўдачнiк не змог. Злодзею нiчога не заставалася, як здацца палiцыi. "Яму варта змянiць працу, — пракаментаваў затрыманне афiцэр палiцыi. — На найблiжэйшыя гады Лаутэнбах будзе працаўладкаваны ў турме". |
|