Беларускi ПЭНдзаль. 21.by

Беларускi ПЭНдзаль

16.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упершыню ў Мiнску дэманструецца Калекцыя прац Юрыя Пэна

Мастак, пра якога звычайна кажуць: "Настаўнiк Шагала". Але дарагi ён нам не толькi гэтым: Юрый Пэн пакiнуў багатую мастацкую спадчыну. 166 твораў жывапiсу i 17 графiкi захоўваюцца ў Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi. З 30 мастацкiх твораў была сфармiраваная экспазiцыя "Калекцыя прац Ю.М. Пэна" ў Вiцебскiм мастацкiм музеi.

Аднак цяпер гэтая экспазiцыя дэманструецца ў Мiнску ў Нацыянальным гiстарычным музеi Рэспублiкi Беларусь у сувязi з 155-годдзем мастака.

Аднак трэба прызнаць, што ў Беларусь Пэн прыехаў ужо сталым чалавекам i майстрам. Ён вучыўся ў Пецярбургскай Акадэмii мастацтваў i пасялiўся ў Вiцебску ў 1896 годзе — яго запрасiў губернатар Левашоў.

Яго творчасць была адлюстраваннем вiцебскага жыцця, дзе перакрыжоўвалiся розныя культуры, рэлiгii, светаадчуваннi. Пэн маляваў тое, што бачыў i адчуваў: i радасць, i сум, якiя былi ў жыццi гараджан. Ён палюбiў беларускi горад i заставаўся яго жыхаром да таго дня ў 1937 годзе, калi трагiчна загiнуў. Аднак за 42 гады ў Вiцебску ён здолеў стварыць больш, чым уласныя творы — ён стаў настаўнiкам для шмат каго з мясцовых талентаў, стварыўшы сваю мастацкую студыю, якая стала асновай для мастацкай адукацыi ў горадзе. Акрамя Шагала ў яго вучыўся, напрыклад, вядомы беларускi творца Заiр Азгур. Тое, што зрабiў Юрый Пэн для Вiцебска i для Беларусi, было адзначана яшчэ пры яго жыццi, калi яму прысвоiлi званне " Заслужаны яўрэйскi мастак Вiцебшчыны". У 1927-м гэта значыла шмат.

Цяпер на слыху зусiм iншыя званнi. Аднак вышэй за iх усё адно стаiць вядомае iмя мастака, якi на мяжы ХIX i ХХ стагоддзя дапамагаў ствараць культуры той зямлi, якая яго прыняла i прызнала сваiм.

Ларыса ЦIМОШЫК.

.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў Мiнску дэманструецца Калекцыя прац Юрыя Пэна Мастак, пра якога звычайна кажуць: "Настаўнiк Шагала". Але дарагi ён нам не толькi гэтым: Юрый Пэн пакiнуў багатую мастацкую спадчыну. 166 твораў жывапiсу i 17 графiкi захоўваюцца ў Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi. З 30 мастацкiх твораў была сфармiраваная экспазiцыя "Калекцыя прац Ю.М. Пэна" ў Вiцебскiм мастацкiм музеi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика