Галубоў можна трымаць нават у кватэрах. 21.by

Галубоў можна трымаць нават у кватэрах

16.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля выхаду на старонках нашай газеты матэрыялу "Голуб як сiмвал Духа Святога" ("Звязда", 11.12.2009), у якiм вядомы ў краiне галубавод Дзмiтрый Рубашкiн распавёў пра сваю цiкавую справу, а таксама прапанаваў свае шляхi развiцця голубагадоўлi на дзяржаўным узроўнi, у рэдакцыю з каментарам звярнуўся супрацоўнiк па прыродаахоўных пытаннях грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Сяргей ЗУЁНАК.

— Дзмiтры Рубашкiн з'яўляецца сябрам нашай арганiзацыi i сапраўды апантаным i вопытным аматарам дэкаратыўных галубоў. Цяпер у яго ёсць невялiкае памяшканне на тэрыторыi Рэспублiканскага экалагiчнага цэнтра, але яно не дае магчымасцi разводзiць птушак у вялiкай колькасцi. Сама iдэя выкарыстоўваць дэкаратыўных галубоў у святочных мерапрыемствах вельмi прывабная — чародкi чыста-белых альбо рознакаляровых птушак, выпушчаныя ў паветра ў патрэбны момант, вельмi ўражваюць. Ды i ўвогуле, дэкаратыўныя галубы, якiх трымаюць аматары ў прыватных галубятнях вельмi ўпрыгожваюць нашы населеныя пункты.

Дарэчы, акрамя шматлiкiх парод, выведзеных са звычайнага шызага голуба, ёсць цэлы шэраг дробных прыгожа афарбаваных туркавак, якiх паспяхова можна трымаць нават i ў кватэрах. У некаторых людзей, асаблiва тых, што жывуць у буйных населеных пунктах, часам складваецца адмоўнае стаўленне да галубоў — "развялося шмат, забруджваюць будынкi i помнiкi" i г.д. У гэтых выпадках заўжды трэба памятаць, што птушкi тут нi пры чым, у тым, што iх колькасць перавысiла дапушчальную, вiнаватыя ў першую чаргу самi людзi.

Ідэя стварэння галубiнага гадавальнiка, на наш погляд, някепская, а вось, што датычыцца сродкаў, то гэта, асаблiва ў час агульнага крызiсу, складанае пытанне. Магчыма, есць сэнс паспрабаваць звярнуцца да гарадскiх уладаў альбо ў Мiнiстэрства культуры, размова ж iдзе пра вялiкi гадавальнiк, птушкi з якога будуць выкарыстоўвацца ў масавых мерапрыемствах. Дзе, як кажуць, пашанцуе...

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля выхаду на старонках нашай газеты матэрыялу "Голуб як сiмвал Духа Святога" ("Звязда", 11.12.2009), у якiм вядомы ў краiне галубавод Дзмiтрый Рубашкiн распавёў пра сваю цiкавую справу, а таксама прапанаваў свае шляхi развiцця голубагадоўлi на дзяржаўным узроўнi, у рэдакцыю з каментарам звярнуўся супрацоўнiк па прыродаахоўных пытаннях грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Сяргей ЗУЁНАК.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика