Трагедыя пермскага клуба магла паўтарыцца ў Мiнску?
16.12.2009
—
Новости Общества
|
Генпракуратура праверыла найбуйнейшыя начныя клубы i рэстараны сталiцы. Амаль ва ўсiх перушалася тэхнiка пажарнай бяспекi. Пажар у пермскiм начным клубе "Кульгавы конь" прывёў да страшэнных ахвяраў — сёння гэта больш як 146 чалавек. Адмiнiстрацыя начнога клуба паводзiла сябе настолькi нахабна, што ўнутры памяшкання, аздобленага дрэвам i пластыкам, дазволiла запусцiць небяспечную пiратэхнiку. Генеральная пракуратура Беларусi вырашыла праверыць папулярныя забаўляльныя ўстановы беларускай сталiцы — цi магчымая такая трагедыя ў нас? Вынiкi праверкi жахнулi праваахоўнiкаў. — Малюнак атрымаўся недастаткова прывабны, — прызнаецца пракурор аддзела па наглядзе за захаваннем правоў i свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Юрый Карпiцкi. — Правяралi мы рэстараны i дыскатэкi ў цэнтры сталiцы з кругласутачным i начным рэжымам працы. Самыя папулярныя ў Мiнску. Усяго шэсць такiх установаў. І ўявiце — у пяцi з iх не выконвалiся правiлы пажарнай бяспекi. Ужо вядома, што многiх наведвальнiкаў пермскага клуба "Кульгавы конь" можна было б уратаваць. Калi б людзi змаглi дабрацца да запаснога выхаду. Выявiлася, што некаторыя адмiнiстратары мiнскiх устаноў пра "запасныя выхады" толькi чулi, а як iх адчынiць — не ведаюць. — Эвакуацыйныя выхады былi альбо чым-небудзь загрувашчаныя, альбо наглуха зачыненыя, — з абурэннем здзiўляецца Юрый Карпiцкi. — У адной з установаў адмiнiстратар не змагла знайсцi ключы ад запасных дзвярэй. Планы эвакуацыi часам былi альбо недаступныя, альбо знаходзiлiся ў цёмных месцах. Можаце сабе ўявiць, да якiх наступстваў можа прывесцi такая легкадумнасць — у выпадку надзвычайнага здарэння вывесцi людзей будзе папросту немагчыма. Рэпрэсiй супраць кiраўнiцтва ўзгаданых начных клубаў i рэстаранаў вырашылi не праводзiць. Пракурорскiя супрацоўнiкi патрабавалi, каб адмiнiстратары папраўлялi сiтуацыю ў iх на вачах. Па вынiках сумнай праверкi Генпракурор краiны Рыгор Васiлевiч накiраваў у Савет Мiнiстраў iнфармацыю з прапановай узмацнiць кантроль за бяспекай нашых грамадзян. Асаблiвую ўвагу на гэта пытанне павiнны звярнуць мiнiстэрствы па надзвычайных сiтуацыях i ўнутраных спраў. — Узрушыла тое, што для ўладальнiкаў дыскатэк i рэстаранаў, якiя найперш павiнны думаць пра бяспеку наведвальнiкаў, галоўнае — як зарабiць грошы. Бяспека людзей — на другiм месцы, — абураецца Юрый Карпiцкi. — Кiраўнiкi ўстановаў i адмiнiстратары не змаглi дакладна адказаць, якую колькасць наведвальнiкаў можа змясцiць iх установа, не ведаюць, як гэта разлiчыць. А значыць — у выпадку здарэння не змогуць пракантраляваць сiтуацыю. Гэтага нельга дапусцiць. Генпракуратура прапаноўвае жорстка кантраляваць забаўляльныя ўстановы па ўсёй краiне. Дзякуй Богу, што такой трагедыi, як у Пермi, не здарылася ў нашай краiне. Але, як высветлiла Генпракуратура, нешта падобнае магло адбыцца i ў нас... Яўген ВАЛОШЫН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генпракуратура праверыла найбуйнейшыя начныя клубы i рэстараны сталiцы. Амаль ва ўсiх перушалася тэхнiка пажарнай бяспекi. Пажар у пермскiм начным клубе "Кульгавы конь" прывёў да страшэнных ахвяраў — сёння гэта больш як 146 чалавек. Адмiнiстрацыя начнога клуба паводзiла сябе настолькi нахабна, што ўнутры памяшкання, аздобленага дрэвам i пластыкам, дазволiла запусцiць небяспечную пiратэхнiку.
|
|