Міліцыя шукаюць пацярпелых ад дзейнасці трох сталічных фірм па працаўладкаванні за мяжой. 21.by

Міліцыя шукаюць пацярпелых ад дзейнасці трох сталічных фірм па працаўладкаванні за мяжой

18.12.2009 15:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС па факце дзеянняў трох арганізацый, якія прапаноўвалі працаўладкаванне за мяжой, распачаты справы на падставе ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 4 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса.

Як паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, ТАА «Магніт 1» (Беларусь), а таксама прадстаўнікі арганізацый SLCC Consultants Corporation (Канада) і AL‑Hayat Trawels & Tours (Private) Limited (Пакістан) працавалі ў Мінску са снежня 2002 па кастрычнік 2003 гадоў. Яны шукалі кліентаў праз аб’явы ў СМІ. З зацікаўленымі грамадзянамі заключалі дагаворы аб працаўладкаванні, сумы «ўзносаў» вар’іраваліся ад 300 тыс. рублёў да 900 долараў ЗША. Следчыя лічаць, што фірмы «першапачаткова не мелі намераў выконваць прынятыя на сябе абавязацельствы, а завалодвалі грашовымі сродкамі, якімі затым распараджаліся паводле свайго меркавання».

Атрыманыя ад спашукальнікаў працы грошы пералічваліся на рахункі замежных банкаў. Паводле папярэдніх ацэнак, урон складае прыблізна 40 тыс. долараў ЗША. Пацярпелымі з’яўляюцца больш за 150 чалавек, прычым большасць з іх следству яшчэ трэба ўстанавіць.

У сувязі з гэтым следчы аддзел папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС просіць пацярпелых ад незаконных дзеянняў ТАА «Магніт 1», SLCC Consultants Corporation, а таксама AL‑Hayat Trawels & Tours (Private) Limited звярнуцца ў раённае ўпраўленне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС па факце дзеянняў трох арганізацый, якія прапаноўвалі працаўладкаванне за мяжой, распачаты справы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика