Такая цікавая прастора. 21.by

Такая цікавая прастора

06.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навукоўцы сумесна вывучаюць асаблівасці нацыянальных культур
Спецыялісты Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытута культуры, філасофіі і мастацтва Літвы правядуць сумесныя даследаванні нацыянальных культур сваіх краін. Як паведаміў дырэктар беларускага інстытута Анатоль Лазарэвіч, выкананне праекта прадугледжана пагадненнем аб навуковым супрацоўніцтве, якое бакі заключылі ў канцы мінулага года. Вучоныя Беларусі і Літвы плануюць даследаваць характар развіцця нацыянальных культур у сучасных умовах. Асаблівая ўвага будзе нададзена вывучэнню інтэлектуальных культур і духоўнасці. Акрамя гэтага, спецыялісты прааналізуюць асаблівасці і ўзаемасувязь гісторыі філасофіі Беларусі і Літвы.
У будучыні два інстытуты плануюць пашырыць сферу навуковага ўзаемадзеяння. Адным з перспектыўных напрамкаў іх партнёрства можа стаць праект па вывучэнні філасофскіх праблем еўрапейскай інтэграцыі ў кантэксце сучасных працэсаў глабалізацыі.
Спецыялісты Інстытута філасофіі НАН Беларусі пастаянна пашыраюць супрацоўніцтва з калегамі з іншых краін. У прыватнасці, яны паспяхова ўзаемадзейнічаюць з навукоўцамі з Расіі, Казахстана, Малдовы, Балгарыі, Германіі, Польшчы. А нядаўна было падпісана новае пагадненне аб супрацоўніцтве — з Інстытутам еўрапейскай інтэграцыі і палітычных даследаванняў Акадэміі навук Малдовы. Пагадненне прадугледжвае асэнсаванне грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага развіцця дзвюх краін у кантэксце праблем еўрапейскай інтэграцыі і сістэмы міжнародных адносін, сумесныя навуковыя даследаванні палітычных, сацыяльных і дэмаграфічных працэсаў у Беларусі і Малдове, а таксама распрацоўку рэкамендацый для вырашэння праблем у галіне інтэграцыі Беларусі і Малдовы ў еўрапейскую эканамічную і культурную прастору.

Вольга Бяляўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навукоўцы сумесна вывучаюць асаблівасці нацыянальных культур
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика