Источник материала:
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнню партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Георгій Дзмітрук атрымаў афіцыйнае паведамленне з Кобрынскага РАУС аб адкрыцці крымінальнай справы паводле артыкулу 188 КК Беларусі «Паклёп».
Справа тычыцца аўдыёзапісу «прадстаўніц старажытнай прафесіі Олі, Лены і Олі» нібыта з Георгіем Дзмітруком. Ананімы абвінавацілі сустаршыню БХД нібыта ў запазычанасці за аказаныя жанчынамі паслугі.
Гэтую інфармацыю 13 снежня 2009 году скарыстала перадача «Панарама тыдня» Першага тэлеканала. Георгій Дзмітрук запатрабаваў у судовым парадку прызнаць неадпаведнымі рэчаіснасці звесткі, прагучаўшыя ў праграме «Панарама тыдня» 13 снежня 2009 года, і спагнаць з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у якасці кампенсацыі за маральную шкоду 128 млн. рублёў.
На першых слуханнях 26 студзеня па гэтай справе аўтар сюжэту Юрый Пракопаў сцвярджаў, што ён можа публікаваць сваё меркаванне і карыстацца дзеля гэтага не абавязкова праверанай і праўдзівай інфармацыяй. Пракопаў заявіў, што проста падаў факт з інтэрнэту, маўляў «гэта маё права журналіста». Пры гэтым ён не здолеў распавесці, адкуль ён узяў матэрыял для сюжэту, з якога сайту непасрэдна атрымаў аўдыафайлы, дзе ўзяў фота Дзмітрука, што было размешчана ў сюжэце падчас трансляцыі аўдыазапісу.
Наступныя слуханні па справе пройдуць 12 лютага ў Першамайскім судзе Менску, паведамляет прэсавая служба БХД.