Юрыст: Асноўная небясьпека для інтэрнэту - у падзаконных актах. 21.by

Юрыст: Асноўная небясьпека для інтэрнэту - у падзаконных актах

03.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Экспэрты адзначаюць, што ў параўнаньні з праектам указу выніковы дакумэнт атрымаў адносна “прыстойны” выгляд – шэраг жорсткіх нормаў распрацоўнікі пад ціскам інтэрнэт-супольнасьці скасавалі ці зьмякчылі.Аднак, на перакананьне юрыста Зьміцера Лабко, сапраўдную небясьпеку нясуць не нормы ўказу, а наступныя падзаконныя акты, дзе цалкам могуць паўстаць “пілётныя” прапановы:

“Напэўна, самая галоўная небясьпека – гэта тое, што ўказ надзвычай рамачны. Шмат даручэньняў Савету міністра падрыхтаваць для рэалізацыі адпаведныя пастановы. Іншымі словамі, сам указ прыгладзілі, але тое, што потым зьявіцца ў падзаконных актах, то, канечне, мы зможам убачыць шмат чаго нечаканага. Ажно да тых момантаў, якія былі ў першапачатковым праекце ўказу. Але гэта ўжо традыцыйна, што ў нас могуць потым розныя органы ўжываць пашыранае талкаваньне і ўсё ў выніку разьвіваецца зусім інакш.

Да прыкладу, адзін з самых галоўных момантаў: правайдэрам трэба забясьпечыць рэгістрацыю абанэнцкіх прыстасаваньняў, захаваньне і прадстаўленьне інфармацыі і г.д. Трэба – значыць трэба. Але вызначанага парадку няма. І вось калі адпаведныя нормы зьявяцца, то, хутчэй за ўсё, у гэтым параду такое будзе ўказана, што альбо для правайдэра невыканальна, бо зьвязана з дадатковымі выдаткамі, альбо такім чынам складзена, што ўсё гэта адаб’ецца на карыстальніку”.

Ці варта чакаць уціску на недзяржаўныя сайты апазыцыйнага зьместу, якія месьцяцца па-за дамэннай зонай by? Прадстаўнікі падобных інтэрнэт-рэсурсаў не хаваюць заклапочанасьці, што пад выглядам барацьбы з парнаграфіяй і экстрэмізмам улады возьмуцца за зьнішчэньне апанэнтаў у Сеціве? Зьміцер Лабко на гэты конт такога меркаваньня:

“Хартыя”, “БелПартызан” ды ўсе астатнія – гэта ўсё ж мас-мэдыі. Таму іх час надыдзе пасьля таго, як пачне працаваць норма, прадугледжаная новым законам “Аб СМІ” – маўляў, інтэрнэт-выданьні таксама могуць падлягаць рэгістрацыі і г.д. Небясьпекі ў гэтым указе для СМІ няма, таму што сама па сабе бомба закладзеная ў законе”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экспэрты адзначаюць, што ў параўнаньні з праектам указу выніковы дакумэнт атрымаў адносна “прыстойны” выгляд – шэраг жорсткіх нормаў распрацоўнікі пад ціскам інтэрнэт-супольнасьці скасавалі ці зьмякчылі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика