Вось яна якая, украiнiзацыя. 21.by

Вось яна якая, украiнiзацыя

09.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з папярэднiмi звесткамi Цэнтральнай выбарчай камiсii (ЦВК) Украiны, Вiктар Януковiч апярэджвае Юлiю Цiмашэнку ў другiм туры з невялiкiм адрывам 2,09 %. Пасля апрацоўкi 95,76 % пратаколаў лiдар Партыi рэгiёнаў набiраў 48,28 % галасоў, прэм'ер-мiнiстр — 46,11 %. Сёння ранiцай стануць вядомыя ўдакладненыя папярэднiя вынiкi галасавання, канчатковыя — 17 лютага.

Нагадаем, у першым туры пераможцам стаў Януковiч, якi атрымаў 35,32 % галасоў, другi вынiк быў у Цiмашэнкi — 25,05 %. Яўка выбаршчыкаў склала 66,76 %.

Крыху больш за два працэнты не хапае, каб у такой краiне, як Украiна, святкаваць перамогу ў прэзiдэнцкай кампанii. Вось хоць бы на 6-8 %, тады можна было б быць упэўненым у заўтрашнiм. Хоць для перамогi ў другiм туры трэба было атрымаць элементарную большасць галасоў.

Другi тур прэзiдэнцкiх выбараў ва Украiне зрабiў важкi ўнёсак у пашырэнне i паглыблення паняцця "ўкраiнiзацыя" палiтычнага жыцця краiны. Гэты тэрмiн з адмоўным адценнем, калi не памыляюся, увялi расiйскiя палiтолагi. Нядаўна i прэм'ер-мiнiстр Уладзiмiр Пуцiн выкарыстаў яго у негатыўным сэнсе, калi пахвалiў сённяшнюю расiйскую ўладу за тое, што яна не дапусцiла "ўкраiнiзацыi" палiтычнага жыцця грамадства. Дык якая ж яна, "украiнiзацыя", ва Украiне?

За ходам прэзiдэнцкай кампанii ў гэтай краiне вельмi многiя сачылi як за своеасаблiвым цiкавым палiтычным рэалiцi-шоу ў рэжыму он-лайн. І сапраўды, падзеi ў iм часам разгортвалiся ў адпаведнасцi з законамi прыгоднiцкага жанру. I было што пачуць i на што паглядзець. Гнеўныя выступленнi кандыдатаў, нестандартныя для выбараў такога кшталту дэмаршы iх прыхiльнiкаў i працiўнiкаў, мудрагелiстыя пiяр-кампанii пастаянна трымалi электарат у напружаннi — а што далей? Нездарма сотнi журналiстаў асвятлялi перыпетыi барацьбы камандаў кандыдатаў, якiя хто з песнямi, а хто набажэнствам завяршалi сваю публiчную падрыхтоўку да выбараў. Яна была багатая на маляўнiчыя сюжэты i скандальныя эксцэсы, экстравагантныя дзеяннi кандыдатаў, на яркiя прамовы i ваяўнiчыя заявы. Каб верылi выбаршчыкi, ведалi i баялiся нядобразычлiўцы з варожага лагера. Праўда, трохi сапсавала сюжэтную лiнiю палiтычнага шоу адмова Януковiча ад удзелу ў дэбатах у прамым тэлеэфiры з Цiмашэнкай. Гэта пазбавiла мiльёны тэлегледачоў атрымаць асалоду ад палемiчнага майстэрства Юлii Уладзiмiраўны, але ў астатнiм сумна не было.

Кульмiнацыяй гэтага, шчыра скажам, неадназначнага працэсу "ўкраiнiзацыi" стаў дзень галасавання — 7 лютага. Яго чакалi ў краiне з трывогай па шматлiкiх прычынах. Шмат было разважанняў, плётак i чутак наконт пагрозы зрыву выбараў. Агучвалiся розныя варыянты: ад захопу выбарчых участкаў да масавых майданаў па ўсёй краiне, магчымага паўтору "памяранцавай рэвалюцыi". Масла ў ягонь падлiла Цiмашэнка, якая напярэдаднi дня цiшынi на выпадак фальсiфiкацый i несумленнага падлiку галасоў публiчна ўсiх строга папярэдзiла: "Я звярнуся да народа Украiны проста паўстаць". Дзе тут расслабляцца дзейнай уладзе. Кандыдаты могуць ненаўмысна ў пошуку справядлiвасцi справакаваць палiтычны крызiс.

Таму Юшчанка, якi выдатна ведае характар тэмпераментнай i здольнай на сюрпрызы былой паплечнiцы, i рашучасць лiдара рэгiяналаў змагацца да канца, вырашыў загадзя не дапусцiць спробаў кандыдатаў паўплываць на работу Цэнтральнай выбарчай камiсii. Каб тыя ў азарце барацьбы не адважылiся на радыкальныя дзеяннi прэзiдэнт выдаў загад аб узмоцненай ахове вялiкiмi сiламi мiнiстэрства ўнутраных спраў па знешнiм перыметры будынка ЦВК, а Дзяржаўнай службе аховы — узмацнiць прапускную сiстэму ў будынак ЦВК. Прэзiдэнт таксама даручыў Службе бяспекi Украiны i Дзяржаўнай службе спецыяльнай сувязi i абароны iнфармацыi ўзмацнiць абарону дзяржаўных iнфармацыйных рэсурсаў. Напрыклад, на ўсялякi выпадак зрабiць немагчымым з'яўленне так званых транзiтных сервераў або скажэнне паведамленняў ад акруговых камiсiй у ЦВК. Па словах прэзiдэнта, прынятыя меры павiнны былi забяспечыць у краiне законнасць i правапарадак у час выбараў i тым самым пазбегнуць вялiкага грамадскага супрацьстаяння.

Гэтыя меры перасцярогi аказалiся не лiшнiмi. Учора ранiцай каля будынка ЦВК тысячы прыхiльнiкаў Януковiча пачалi мiтынг у падтрымку свайго кандыдата, дзе якраз iшоў падлiк галасоў. Яны патрабавалi абаранiць "выбар народа i абаранiць перамогу Януковiча". Дарэчы, мiтынгавалi пад гучнымi i сакавiтымi лозунгамi, напрыклад, "Фальсiфiкатары, вучыце Крымiнальны кодэкс", "Юля, годзе iстэрык!" Апошнi лозунг датычыцца нервовай рэакцыi Цiмашэнкi на нечаканыя змены ў выбарчым заканадаўстве за некалькi дзён да галасавання. Такi падыход справакаваў шторм эмоцый у парламенце, даў падставу незадаволеным дэпутатам Блока Цiмашэнкi ўзняць гвалт на ўсю краiну аб маючых адбыцца масавых фальсiфiкацыях з галасамi выбаршчыкаў.

I сёння яе прыхiльнiкi паўсюдна паўтараюць аб фальсiфiкацыях. На думку многiх палiтолагаў, гэта рыторыка мае на мэце выклiкаць не толькi сумненнi ў чысцiнi перамогi Януковiча. А калi той усё ж пераможа, то потым на больш выгадных умовах весцi з iм палiтычны гандаль. I Януковiч можа, вядома, у iнтарэсах краiны, пайсцi на супрацоўнiцтва з Цiмашэнкай, бо яе Блок мае ўнушальную палiтычную вагу ў краiне. Яна па-ранейшаму прэм'ер-мiнiстр, якая з сыходам Юшчанкi не складзе аўтаматычна свае паўнамоцтвы, вызвалiць яе ад пасады — кампетэнцыя парламента. Таму без дамоў з Блокам Цiмашэнкi не забяспечыць шматчаканай народам стабiльнасцi ў дзяржаве, не выканаць перадвыбарных абяцанняў, не пераадолець крызiсу. I з гэтым нельга не лiчыцца Януковiчу, калi ён будзе названы новым прэзiдэнтам. Таму ў духу "ўкраiнiзацыi" можа стаць часовы саюз гэтых непрымiрымых на сёння палiтыкаў, якi тым самым узбагацiць практыку "ўкраiнiзацыi" вышэйшай улады новым зместам.

А яна, гэтая практыка, часам набывала не заўсёды зразумелыя павароты i адхiленнi ад агульнапрынятай практыкi кiравання дзяржавай. Як вядома, дзейнасць палiтыка на пасадзе прэзiдэнта мае шмат як прыемных акалiчнасцяў, так i малапрыемных абмежаванняў i строгiх абавязкаў. Даводзiцца пастаянна разрывацца памiж "хачу" i "трэба", не забываць, што ты на службе ў народа, а не народ у цябе. А значыць рабiць усё тое, што iдзе зараз цi пойдзе потым на яго карысць. Напрыклад, падтрымлiваць i ў меру магчымасцяў развiваць добрыя адносiны з суседзямi. Аксiёма. Але, вiдаць, рамантыка "ўкраiнiзацыi" натхнiла Юшчанку напрыканцы свайго прэзiдэнцкага тэрмiну прызнаць бандэраўцаў барацьбiтамi за незалежнасць. Няўжо Вiктар Андрэевiч не ведаў, што гераiзацыя УПА i яе лiдараў выклiча моцную крытыку, удар па iмiджу Украiны за мяжой? Сумнiўна. Не сцiхлi яшчэ мiжнародныя рашучыя пратэсты супраць ухвалення галаварэзаў Бандэры, як нацыяналiсты пачалi патрабаваць ад Юшчанкi адмянiць святкаванне 23 лютага Дня абаронцы айчыны i зрабiць замест гэтага дзяржаўным святам 14 кастрычнiка — дзень стварэння Бандэрам Украiнскага паўстанцкага войска i Зброi, а таксама абавязаць мясцовыя ўлады забяспечыць належную сацыяльную падтрымку гэтым барацьбiтам за свабоду i iх сем'ям.

Сапсаваныя адносiны з Расiяй, дэманiзацыя яе ролi ў гiсторыi Украiны, што нанесла велiзарныя страты эканомiцы краiны — асобная вялiкая тэма, якая поўнасцю ляжыць у рэчышчы "ўкраiнiзацыi". Як i празмерна сардэчныя i амаль сваяцкiя адносiны з Грузiяй. Дзiўныя вектары знешняй палiтыкi.

А пакуль у Кiеве i далёка за яго межамi папулярная зараз тэма майдана. Многiя лiчаць, што цяпер эфектыўная "памяранцавая рэвалюцыя" малаверагодная, паколькi да майдану, як палiтычнага фактару, падрыхтавалiся прыхiльнiкi абодвух кандыдатаў. Кожны можа стварыць уласны майдан. Не выключана, што працiўнiкi памiтынгуюць, пакрычаць, але затым будуць шукаць кампрамiсы. А можа i не будуць.

Цiкавая дэталь, у лiстападзе 2004 года Януковiч, згодна з тагачаснымi звесткамi ЦВК, перамог у другiм туры прэзiдэнцкiх выбараў з адрывам у 2,7 %. За яго тады прагаласавалi 49,42 %, а за Юшчанку — 46,69 % выбаршчыкаў. Але прыхiльнiкi апошняга, сярод якiх самым актыўным чынам праявiла сябе Цiмашэнка, пачалi масавыя акцыi пратэстаў. Iх потым рамантычна назвалi "памяранцавай рэвалюцый", а Цiмашэнку за выключны ўклад у яе здзяйсненне — "памяранцавай прынцэсай". Акрамя гэтага, мiжнародныя назiральнiкi ад АБСЕ, ПАСЕ, Еўрапарламента прызналi другi тур не адпаведным еўрапейскiм стандартам дэмакратычных выбараў. Пад небывалым цiскам Вярхоўны суд адмянiў пастанову ЦВК аб вынiках выбараў i рэкамендаваў правесцi трэцi тур, у якiм пераможцам стаў Юшчанка. Цяпер сiтуацыя нiбы паўтараецца, толькi ў ролi супернiка Януковiча выступае "памяранцавая прынцэса". Толькi цi дачакаецца яна трэцяга тура?

Але, вiдаць, на ўсялякi выпадак Вышэйшы адмiнiстрацыйны суд Украiны да канца лютага будзе працаваць у надзвычайным рэжыме з 9.00 да 24.00. А 7 лютага суд увогуле дбаў круглыя суткi. А як жа iнакш, гэта важная структура, якая вырашае ўсе пытаннi, звязаныя з выбарамi прэзiдэнта Украiны. I сапраўды, прафесiйны досвед суддзяў яшчэ абавязкова спатрэбiцца для аператыўнага разгляду выбарчых калiзiй i скаргаў. Ва Украiне выбары без палiтычных землятрусаў — гэта не выбары.

Учора вечарам Цiмашэнка правяла прэс-канферэнцыю па вынiках другога тура. Яна яшчэ ў нядзелю паабяцала адстойваць кожны голас. Якiм чынам, пакажа найблiжэйшы час.

Леанiд Лахманенка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з папярэднiмi звесткамi Цэнтральнай выбарчай камiсii (ЦВК) Украiны, Вiктар Януковiч апярэджвае Юлiю Цiмашэнку ў другiм туры з невялiкiм адрывам 2,09 %. Пасля апрацоўкi 95,76 % пратаколаў лiдар Партыi рэгiёнаў набiраў 48,28 % галасоў, прэм'ер-мiнiстр — 46,11 %. Сёння ранiцай стануць вядомыя ўдакладненыя папярэднiя вынiкi галасавання, канчатковыя — 17 лютага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика