Францыя прывабiць чытачоў... канцэртам Патрысii Каас
09.02.2010
—
Новости Общества
|
Арганiзатары XVІI Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы-кiрмашу спадзяюцца, што сёлета наведвальнiкаў у Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" будзе не менш, чым у мiнулыя гады. Летась выставу наведалi каля 40 тысяч чалавек. I ёсць спадзяванне, што сёлета iх будзе больш. Бо вельмi iмкнулiся стварыць умовы для таго, каб людзi не толькi iшлi глядзець на прадукцыю кнiжных выдаўцоў, але i маглi набыць самыя розныя кнiгi без нацэнкi, што асаблiва падкрэслiваюць арганiзатары, прызнаўшы пры гэтым не зусiм правiльна: кнiга павiнна каштаваць аднолькава i ў краме, i на выставе. Аднак пакуль у нас дбаюць пра тое, каб захаваць у людзей цiкавасць да чытання i жаданне набываць кнiжныя навiнкi. Iгар Лапцёнак, намеснiк Мiнiстра iнфармацыi Беларусi: — Сёлета ў нашай выставе-кiрмашы прымае ўдзел 26 краiн, усяго 619 экспанентаў. Самыя вялiкiя стэнды будуць сёлета ў нашага ганаровага госця Францыi — 204 квадратныя метры. Агульнанацыянальны расiйскi стэнд роўны французскаму, але будуць дадатковыя стэнды расiйскiх выдавецтваў (яшчэ 80 метраў). Вялiкiм будзе i нацыянальны беларускi стэнд. Мы запрасiлi ўсе 805 суб'ектаў гаспадарання. Так, ёсць дробныя выдаўцы, iх можа гэта i не зацiкавiць, але больш вялiкiя выдавецтвы будуць удзельнiчаць. Мы цяпер iмкнёмся захаваць рынак, нягледзячы на тое, што па iм быў нанесены ўдар, выклiканы сусветнымi крызiснымi з'явамi. Аднак пераадольваць iх арганiзатары кнiжных выстаў збiраюцца паступова, пакрысе. I калi арганiзатары кнiжных кiрмашоў iншых краiн пакуль працуюць у "мiнус", то Беларусь на сваiм кнiжным форуме усё-такi атрымлiвае бясспрэчны плюс. Калi iншыя ў аснову асноў ставяць эканомiку, iмкнучыся зарабляць нават на продажы квiткоў, то беларускi мiжнародны кнiжны кiрмаш у эканомiку выставы ўкладвае, працуючы пры гэтым на галоўнае — на iмiдж дзяржавы. Таму ёсць магчымасць для своеасаблiвага беларускага цуду: уваход на выставу абсалютна вольны. Дзе яшчэ такое ёсць?!. А сёлета яшчэ i з шармам, якi дадасць прысутнасць французскiх кнiг, лiтаратараў i мастакоў. Францыя робiць нацiск на сваю сучасную лiтаратуру. Людовiк Руае, дарадца па супрацоўнiцтве i культуры Пасольства Францыi ў Рэспублiцы Беларусь падкрэслiў: — Вы на нашым стэндзе не знойдзеце творы такiх пiсьменнiкаў, як Флабэр, Мапасан i iншых, якiх усе ведаюць. Каго была магчымасць чытаць у перакладзе на рускую цi беларускую мовы, а магчыма i па-французску. Тады навошта нам прывозiць такiя кнiгi? На нашым стэндзе гаворка iдзе пра сучасную лiтаратуру. Гэта для нас самае галоўнае. Таму што ў Беларусi ўжо шмат хто ведае такiх пiсьменнiкаў, як Бегбедэр i Ганна Гавальда. Цi шэраг iншых. Iх не будзе. Але, магчыма, у будучынi — Бегбедэр, прынамсi, не адмовiўся. Таму ўсё наперадзе. Канешне, мы вывучалi беларускi рынак, старалiся знайсцi кнiгi, якiя вас зацiкавяць на фанцузскай мове i на рускай, на беларускай таксама (хоць iх значна менш). Вызначыць iх нам дапамагалi ў выдавецтве "Макбел". Я спадзяюся, кнiгi спадабаюцца беларусам. Дзмiтрый Макараў, генеральны дырэктар "Макбел", выканаўчы дырэктар XVII Мiнскай мiжнароднай выставы-кiрмашу: — Мы рабiлi падборку — лепшых французскiх кнiг, якiя выдадзены за апошнiя пяць гадоў у нас, у Расii — яны будуць прапанаваныя. Гэтыя кнiгi можна будзе не толькi паглядзець, але i набыць. А кнiгi на французскай мове ў нас увогуле няма дзе купiць, таму выстава — унiкальная магчымасць для гэтага. Мы разам з пасольствам Францыi выдаём серыю "Бiблiятэка французскай лiтаратуры". Адзiн з аўтараў гэтай серыi — Крысiцiян Гарсэн — прыедзе ў Мiнск. Будзе унiкальная магчымасць набыць кнiгу з аўтографам аўтара. Кнiга ёсць у перакладзе на рускай мове — i пакуль яе больш нiхто на рускую не перакладаў. Таксама будуць магчымасцi цiкавых сустрэч з выдатнымi асобамi, якiя спецыяльна прыедуць з Францыi, каб пазнаёмiць са сваёй краiнай i як культуру — не толькi кнiжнай. Шмат хто з гэтых людзей ўжо бываў ў нашай краiне, добра яе ведаюць i будуць рады новым сустрэчам. Як напрыклад, Давiд Фанкiнос, цi гiсторык Цьеры Ленц, дырэктар фонду Напалеона. Пiсьменнiца Ан-Мары Поль пiша для падлеткаў i чакае патэнцыяльных беларускiх чытачоў на аўтограф-сесiю. Таксама як iлюстратар П'ер Карнюэльуэл пакажа, як умее маляваць. Прыедуць Эрык Вiнь, якi працуе для выдавецкага вядомага дома "Галiмар", i Жан-Поль Кале, якi з'яўляецца гаспадаром кнiжнай крамы ў цэнтры Парыжа. Але ёсць цiкавасць для наведвальнiкаў, своеасаблiвы падарунак ад Францыi: набываючы кнiгу гэтай краiны, чалавек будзе ўдзельнiчаць у розыгрышы двух квiткоў на канцэрт Патрысii Каас. Такi прыгожы жэст Французскага Пасольства. Ларыса ЦIМОШЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiзатары XVІI Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы-кiрмашу спадзяюцца, што сёлета наведвальнiкаў у Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" будзе не менш, чым у мiнулыя гады. Летась выставу наведалi каля 40 тысяч чалавек. I ёсць спадзяванне, што сёлета iх будзе больш. Бо вельмi iмкнулiся стварыць умовы для таго, каб людзi не толькi iшлi глядзець на прадукцыю кнiжных выдаўцоў, але i маглi набыць самыя розныя кнiгi без нацэнкi, што асаблiва падкрэслiваюць арганiзатары, прызнаўшы пры гэтым не зусiм правiльна: кнiга павiнна каштаваць аднолькава i ў краме, i на выставе. Аднак пакуль у нас дбаюць пра тое, каб захаваць у людзей цiкавасць да чытання i жаданне набываць кнiжныя навiнкi. |
|