Дом ХІХ стагоддзя на Рэвалюцыйнай знеслi экскаватарам
09.02.2010
—
Новости Общества
|
Няўжо Мiнiстэрства культуры i цяпер не звернецца ў пракуратуру?
Як вынiк — "Мiнская спадчына" завяршыла сваю чорную справу — у суботу (!) увечары (!!), калi ўжо было цёмна (!!!) будынак цалкам знiшчылi экскаватарам. У рэдакцыi ёсць заключэнне Навукова-метадычнай рады аб неабходнасцi "ручной разборкi будынка". Гэта — закон, адмянiць якi можа выключна сама Рада. Знiшчэнне будынка экскаватарам — парушэнне закону, якое павiнна атрымаць ацэнку з боку пракуратуры. ...Учора ўдзень на аб'екце зноўку сабралася камiсiя — навуковы кiраўнiк аб'екта Аляксандр Кропатаў, галоўны архiтэктар аб'екта Генадзь Босак, галоўны iнжынер "Мiнскай спадчыны" Мiхаiл Жых, а таксама прадстаўнiца ўлады — Аксана Сматрэнка, намеснiк начальнiка Упраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Мiнiстэрства культуры. Трэба сказаць, што на з'яўленне карэспандэнта "Звязды" некаторыя прысутныя адрэагавалi вельмi нервова. — Чаго вы фатаграфуеце? Вы не маеце права здымаць! — усчынiў крык Генадзь Босак, галоўны архiтэктар праекта (нiжэй вы зразумееце, чаму). — Хто вас сюды пусцiў? Я вас сюды не запрашаў! — далучыўся да яго Мiхаiл Жых. Галоўнаму iнжынеру "Мiнскай спадчыны", якая зруйнавала дом, напэўна, невядома, што журналiсту не трэба прасiць ягонага персанальнага дазволу, каб выканаць сваю законную працу. А Генадзь Босак хваляваўся абсалютна абгрунтавана. Чаму — стала зразумела са слоў навуковага кiраўнiка аб'екта: — А крайнiм у iх у вынiку апынецца прараб!.. — злаваўся Аляксандр Кропатаў. — Вы толькi ўявiце: у суботу, увечары, цёмна ўжо было!.. Па гэтым будынку ў iх нават каштарыс складзены на разборку ўручную!.. Бо гэта — патрабаванне Мiнiстэрства культуры! У пятнiцу спадар Босак напiсаў у журнале аўтарскага нагляду рэкамендацыю: што ён не супраць механiзаванай разборкi будынка. Але гэтая рэкамендацыя не мае юрыдычнай сiлы, каб бурыць дом! Бо ёсць рашэнне Рады аб разборцы ўручную. I гэтае рашэнне — закон, адмянiць цi перайначыць якi можа толькi сама Рада! Нават калi я, навуковы кiраўнiк аб'екта, напiшу, што не супраць механiзаванай разборкi, — па новы дазвол на новы вiд работ трэба было б звяртацца ў Мiнiстэрства культуры. У журнале аўтарскага нагляду сапраўды ёсць такi запiс за мiнулую пятнiцу — Генадзь Босак пiша, што "не супраць далейшай разборкi механiзаванымi сродкамi, пры ўзгадненнi з навуковым кiраўнiком..." Паводле слоў навуковага кiраўнiка, нiхто да яго не звяртаўся. Натуральна — бо субота i нядзеля выхадныя днi! Замест гэтага ў суботу падганяюць экскаватар — i дом руйнуюць... Мiж iншым, разам з недаследаванымi фрэскамi ХIХ стагоддзя... — Я лiчу, што вiнаваты замоўца, "Мiнская спадчына", бо не пракантралявалi працы на аб'екце, i падрадчык, якi супраць нормаў выканаў незаконнае руйнаванне будынка, — пракаментаваў "Звяздзе" Антон Астаповiч, старшыня Таварыства аховы помнiкаў. — Цяпер Мiнiстэрства культуры павiнна звярнуцца ў пракуратуру, каб там далi ацэнку гэтым дзеянням. Калi Мiнiстэрства не зробiць гэтага — "Мiнскай спадчыне" ўсё сыдзе з рук!.. Чыноўнiца мiнiстэрства Аксана Сматрэнка склала акт агляду месца здарэння. — Я склала акт агляду, прапановы адлюструю там жа. Мы аддамо гэта кiраўнiцтву — намеснiку мiнiстра культуры Курашу, ён будзе вырашаць, цi звяртацца ў пракуратуру, — кажа Сматрэнка. — На вашую думку, цi ёсць тут склад злачынства? — Згодна з запiсам у журнале аўтарскага нагляду, працы выкананыя паводле рэкамендацыi галоўнага архiтэктара праекта... Аднак Аксана Сцяпанаўна прызнала, што рашэнне Рады нi архiтэктар, нi хто iншы адмянiць не мелi права. Гэтая сiтуацыя — як момант iсцiны для Мiнiстэрства культуры. Пададуць заяву ў пракуратуру — бо калi помнiк архiтэктуры руйнуюць экскаватарам, факт злачынства вiдавочны? Цi спусцяць, як гэта бывае, на тармазах?.. Глеб ЛАБАДЗЕНКА. Фота аўтара. .Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няўжо Мiнiстэрства культуры i цяпер не звернецца ў пракуратуру? Гэтую тэму "Звязда" адсочвае ад пачатку лiстапада. Пачалося з таго, што прадпрыемства "Мiнская спадчына" ледзьве не зруйнавала помнiк архiтэктуры — дом ХIХ стагоддзя па вулiцы Рэвалюцыйная, 24а ў Мiнску, не маючы на гэта адпаведнага дазволу. Працы прыпынiлi, "Мiнская спадчына" атрымала ўрэшце дазвол, у якiм чорным па белым было прапiсана "весцi разборку ручным спосабам". |
|