Эстонскiя прадпрымальнiкi прыехалi знаёмiцца з беларускiм бiзнэсам
09.02.2010
—
Новости Общества
|
Бiзнэсмены з Эстонii напраканцы мiнулага тыдня наведалi Беларусь — Арнэ Сына i Андрэс Цiна, прадстаўнiкi Асацыяцыi малых i сярэднiх эстонскiх прадпрыемстваў "EVEA", сустрэлiся з кiраўнiцтвам Беларускага саюза прадпрымальнiкаў, дзе абмеркавалi магчымыя перспектывы для супрацоўнiцтва. Прынамсi, эстонскiя бiзнэсмены прызналiся, што амаль нiчога не ведаюць пра беларускую эканомiку i бiзнэс, але пры гэтым цiкавасць да нашай краiны iснуе. Карэспандэнту "Звязды" ўдалося задаць некалькi пытанняў эстонскiм бiзнэсменам пра тое, што ж iх прывяло ў Беларусь. — Чаму мы сюды прыехалi? Каб арганiзаваць кантакты памiж беларускiмi i эстонскiмi прадпрымальнiкамi, бо ў Эстонii няма iнфармацыi пра беларускае прадпрымальнiцтва, — адказвае Арнэ Сына, член Савета Асацыяцыi малых i сярэднiх эстонскiх прадпрыемстваў "EVEA". — Прыехалi, бо бачым, што ёсць будучыня ў галiне бiзнэсу памiж нашымi краiнамi. Эстонцаў цiкавяць беларускi рынак, кантакты, магчымасцi iнвестыцый. — Якой iнфармацыi пра Беларусь не хапае? — Любой. Інфармацыi наогул няма, мы чуем пра Беларусь толькi тады, калi Беларусь i Расiя спрачаюцца пра што-небудзь. А штодзённай iнфармацыi няма, i таму мы тут. — Якiя могуць быць перспектывы ў бiзнэсменаў з нашай i вашай краiнай? — Перспектывы вялiкiя, у першую чаргу ў галiне турызму. Але пра турызм мы ведаем, а пра астатняе — нiчога. Дарэчы, як, напэўна, i вы не ведаеце, што ёсць у нас. Таму калi вы мне задасце такое пытанне праз паўгода, то я змагу адказаць больш дакладна. — Якiя ўражаннi ад Беларусi ў вас засталiся? — Чыста, акуратна, — адказаў Андрэс Цiна, якi патрапiў у Беларусь упершыню. — Мы рабiлi фотаздымкi, каб адправiць у талiнскую мэрыю — хай пабачаць, як трэба дарогi чысцiць! (Смяюцца.) — Шчыра кажучы, мне падабаюцца людзi ў Беларусi, — працягвае Арнэ Сына. — Вы адкрытыя. Асабiста мне падаецца, што тут парадак. У тым сэнсе, што мы нiдзе не бачылi п'яных людзей цi якiх-небудзь бандытаў... — Нам прасцей, чым iншым замежнiкам, — зноў пачынае гаварыць Андрэс Цiна. — Бо мы ж усё-такi па-руску таксама размаўляем, i калi што — нас зразумеюць. У гэтым плане нам будзе лягчэй прадстаўляць iнтарэсы беларусаў у Фiнляндыi цi Швецыi, бо мы разумеем i вас, i iх. Таму, я мяркую, iсцi вам ў Скандынавiю лепей праз эстонцаў, якiя ведаюць i заходнi, i ўсходнi менталiтэт. Прадстаўнiкi эстонскай асацыяцыi i Беларускага саюза прадпрымальнiкаў дамовiлiся перш за ўсё наладзiць абмен iнфармацыяй памiж сабой, каб бiзнэсмены абедзвюх краiн ведалi магчымасцi i зацiкаўленасць суседзяў, дамовiлiся правесцi семiнары для беларусаў пра ўмовы дзейнасцi ў Эстонii i наадварот — для эстонцаў пра ўмовы дзейнасцi ў Беларусi, а таксама абмеркавалi магчымасць адкрыцця ў Эстонii беларускага гандлёвага цэнтра. Акрамя таго, ужо ў сакавiку дэлегацыя беларускiх прадпрымальнiкаў збiраецца паехаць ў Эстонiю, каб на месцы ацанiць перспектывы для супрацоўнiцтва, у тым лiку i ў галiне экспарту беларускiх тавараў. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бiзнэсмены з Эстонii напраканцы мiнулага тыдня наведалi Беларусь — Арнэ Сына i Андрэс Цiна, прадстаўнiкi Асацыяцыi малых i сярэднiх эстонскiх прадпрыемстваў "EVEA", сустрэлiся з кiраўнiцтвам Беларускага саюза прадпрымальнiкаў, дзе абмеркавалi магчымыя перспектывы для супрацоўнiцтва. Прынамсi, эстонскiя бiзнэсмены прызналiся, што амаль нiчога не ведаюць пра беларускую эканомiку i бiзнэс, але пры гэтым цiкавасць да нашай краiны iснуе. Карэспандэнту "Звязды" ўдалося задаць некалькi пытанняў эстонскiм бiзнэсменам пра тое, што ж iх прывяло ў Беларусь. |
|