Масавае браканьерства пад Баранавічамі. 21.by

Масавае браканьерства пад Баранавічамі

10.02.2010 14:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Масавае браканьерства пад Баранавічамі. Увечары 9 лютага карэспандэнт INTEX-PRESS стаў відавочцам шалёнай здабычы рыбы гараджанамі на торфакар’еры "Атлант", што пад Баранавічамі.

У народзе гэты вадаём вядомы таксама як Сталовіцкія разлівы. Агульная плошча вады - ажно пад 500 гектараў. Ужо не першы тыдзень з вечара і да самай ночы тут больш тлумна, як на рынку ці ў Лядовым палацы. Народ падцягваецца да вадаёму не з вудамі, а з бензапіламі, ламамі ды вялізнымі сакамі, а сыходзіць з поўнымі мяхамі рыбы. Людзі выразаюць у лёдзе агромністыя квадратныя лункі, да якіх выплывае зняможаная ад недахопу кіслароду рыба. Яе застаецца адно падхапіць і пакласці ў мяшок.

Наўзбоч натоўпу стаяць супрацоўнікі Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, а таксама Баранавіцкай горрайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля.

“Цяпер мы з вамі назіраем эпізод масавага браканьерства”, - даў ацэнку сітуацыі адзін з прадстаўнікоў інспекцыі. Відочна, што такую сітуацыю проста немагчыма было кантраляваць. Інспектары толькі абышлі людзей, каб распавесці ім правілы рыбнай лоўлі і паглядзець, ці не карыстаюцца тыя колючымі ды іншымі забароненымі прыладамі.

Па словах інспектараў, эколагі чакаюць экстраннага прыняцця рашэння Баранавіцкім райвыканкамам, якое абвесціць замор рыбы на гэтым вадаёме.
Такое рашэнне ўзаконіла б тую карціну, якую давялося назіраць. Насельніцтву законна змагло б здабываць рыбу з прабітых лунак, але толькі да 5 кілаграмаў на чалавека, толькі ўдзень і толькі дазволенымі спосабамі. Пакуль жа на вадаёме адбываецца сапраўднае масавае самадурства, з якім ніхто нічога не можа зрабіць.

Фото: INTEX-PRESS.BY















 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзі выразаюць у лёдзе лункі, да якіх выплывае зняможаная ад недахопу кіслароду рыба. Яе застаецца адно падхапіць і пакласці ў мяшок
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика