Пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў

14.02.2010 17:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 лютага пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў,

паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, вылучаць кандыдата ў дэпутаты могуць палітычныя партыі, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Збор подпісаў у падтрымку кандыдата, які вылучаецца, ажыццяўляе ініцыятыўная група ад 3 да 10 чалавек. Падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп можна не пазней за 18 лютага.

У падтрымку кандыдата ў дэпутаты абласнога і Мінскага гарадскога савета неабходна сабраць не менш за 150 подпісаў, раённага, гарадскога (горада абласнога падпарадкавання) савета — не менш за 75, гарадскога (горада раённага падпарадкавання), пасялковага і сельскага савета — не менш за 20.

Завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў 15 сакавіка.

Рэгістрацыя кандыдатаў будзе праходзіць з 16 па 25 сакавіка.

 
 
 

РЕКЛАМА