Сiмволiка сямёркi
20.02.2010
—
Новости Общества
|
Адным з найбольш пераканаўчых фактараў iснавання таго цi iншага лiку ў статусе сакральнага ў духоўнай спадчыне этнасу з'яўляецца актыўная прысутнасць яго ў мiфалогii, казачным эпасе абрадавых песнях, замовах i, безумоўна,у абрадах каляндарнай i сямейна-родавай накiраванасцi. Старажытны летапiс "Аповесць мiнулых часоў" сведчыць, што на Падоле, побач з харомамi князя Уладзiмiра, стаялi драўляныя выявы сямi багоў: Перуна, Вялеса, Хорса, Дажджбога, Стрыбога, Сiмаргла i Мокашы. Славянскi бог маладога Сонца Ярыла заўсёды маляваўся з сямю тварамi. У чарадзейных казках даволi часта гучыць тэма "праклёну мацi". Каб яго зняць, дачка або падчарка павiнна маўчаць сем гадоў. Значна больш шырока сiмволiка лiку сем выкарыстоўваецца ў магiчнай практыцы нашых продкаў: "Калi сабраць сем кропель свайго поту i цiшком даць iх выпiць каму-небудзь, то ён будзе моцна вас кахаць...". Калi хочуць, каб пайшоў дождж, то "нясуць на поле ваду з сямi калодзiсяў i разлiваюць яе на раллi". Каб злодзей не змог выйсцi з хаты, рабiлi наступнае магiчнае дзеянне-абярэг: У пятнiцу перад любым вялiкiм святам сем разоў чыталi ахоўную замову, ходзячы па хаце крыжам. У суботу на наступны дзень трымалiся посту, акрамя вады, нiчога не бралi ў рот да першага промня сонца ў нядзелю. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. |
|