У Дзень роднай мовы ўсе навіны на БТ будуць ісці па-беларуску
20.02.2010 11:47
—
Новости Общества
|
У Міжнародны дзень роднай мовы праграмы «Навіны» і «У цэнтры ўвагі» на Першым нацыянальным тэлеканале будзе выходзіць на беларускай мове. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. «Гэта не проста разавая акцыя, а яшчэ адзін крок да пашырэння беларускамоўнага тэлевяшчання», — адзначыў Аляксандр Мартыненка, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі і па сумяшчальніцтве муж галоўнага ідэолага краіны Наталлі Пяткевіч. |
|