У Вялiкабрытанii забаставалi 270 тысяч дзяржслужачых
10.03.2010
—
Новости Общества
|
Страйк абвясцiлi члены прафсаюза працаўнiкоў сферы паслуг (Public and Commercial Services Union, PCS), якiя пратэстуюць супраць намеру ўрада змянiць схему кампенсаванняў пры звальненнi. Гэта можа на трэць зменшыць выплаты, якiя атрымлiваюць звольненыя работнiкi. Урад Вялiкабрытанii, наадварот, сцвярджае, што члены прафсаюза раней пагадзiлiся з тым, што прапанаванае скарачэнне выплат будзе прымальным. Чыноўнiкi падлiчылi, што новая схема выплат дазволiць дзяржаве зэканомiць паўмiльярда фунтаў стэрлiнгаў. З-за страйку ўтварылiся чэргi ў аэрапортах i портах, а слуханнi ў судах могуць быць перанесеныя. Акрамя таго, да забастоўкi маюць намер далучыцца супрацоўнiкi музеяў, а таксама супрацоўнiкi цэнтраў, якiя прымаюць iспыты па кiраваннi аўтамабiлем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялiкабрытанii ў панядзелак, 8 сакавiка, пачаўся двухдзённы страйк 270 тысяч дзяржслужачых. BBC News адзначае, што гэта найбуйнейшая забастоўка ў краiне за апошнiя 20 гадоў. |
|