Для патрэб насельнiцтва
12.03.2010
—
Новости Общества
|
У рамках праграмы развiцця i падтрымкi асабiстых падсобных гаспадарак грамадзян у Рагачоўскiм раёне на 2006—2010 гады раённы выканаўчы камiтэт зацвердзiў мерапрыемствы на 2010 год. У iх прадугледжаны канкрэтныя меры па выкананнi праграмы, прызначаны адказныя асобы i вызначаны тэрмiны выканання. У прыватнасцi, пастаўлена мэта забяспечыць насельнiцтву магчымасць набыцця насеннага матэрыялу высокiх рэпрадукцый: збожжавых культур – 12 тон, бульбы – 25 тон, пладова-ягадных культур – 4250 кустоў. Гэтай работай будуць займацца насенняводчыя гаспадаркi, раённае спажывецкае таварыства i фермерскiя гаспадаркi. А вось свiнаводчыя i фермерскiя гаспадаркi, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi пры падтрымцы ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкама павiнны прадаставiць жыхарам горада i вёскi магчымасць набыць 250 цялушак, 4330 парасят, 2750 галоў маладняку птушкi i 390 тон камбiкармоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках праграмы развiцця i падтрымкi асабiстых падсобных гаспадарак грамадзян...
|
|