Гасцінны стыль. 21.by

Гасцінны стыль

20.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На прыроду, у ціхія мясціны Беларусі ахвотна едуць адпачываць не толькі тысячы айчынных гараджан, але і замежныя аматары такіх тураў.
Для таго, каб вызначыць, дзе лепш прымаюць гасцей, і праводзіўся рэспубліканскі конкурс “Лепшая аграэкасядзіба 2009 года”. Нядаўна падведзены яго вынікі. Як стала вядома, Гран-пры конкурсу заваявала сельская сядзіба “Над Нёманам”, яна размешчана ў Гродзенскай вобласці.
Увогуле ж лепшых з лепшых гаспадароў аграэкасядзіб вызначалі ў шасці намінацыях. У прыватнасці, самай зялёнай прызнана сядзіба “Трычоўскі маёнтак”, непадалёк ад Гродна. У намінацыі “Стыль і гармонія” пераможцам стаў “Панскі сад” — яго стварылі гаспадары на Гомельшчыне. За самы высокі ўзровень гасціннасці адзначана сядзіба “Ганак”, што на Міншчыне. А найлепш зберагаюць і развіваюць беларускія традыцыі, як лічаць арганізатары конкурсу, уладальнікі сядзіб “Палескія традыцыі” (Брэстчына), “Трабуцішкі” (Віцебшчына) і “Закінуты рай” (Гомельшчына).

Андрэй Анікееў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прыроду, у ціхія мясціны Беларусі ахвотна едуць адпачываць не толькі тысячы айчынных гараджан, але і замежныя аматары такіх тураў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика