Магілёўскі губернатар загаварыў па-беларуску. 21.by

Магілёўскі губернатар загаварыў па-беларуску

19.03.2010 17:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік Магілёўшчыны Пётр Руднік даказаў, што ведае матчыну мову. У Дзень Канстытуцыі ён загаварыў па-беларуску!

Днямі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік віншаваў групу юнакоў, якім уручыў пашпарты грамадзян Беларусі. І віншаваў іх па-беларуску.

Дарэчы, мясцовыя журналісты гавораць, што сам Пётр Руднік пакуль не часта размаўляе па-беларуску. Але вельмі часта прыгадвае, што трэба ведаць родную мову. Апошні раз ад яго беларускія словы гучалі на тэлебачанні летась, у жніўні. Тады афіцыйныя крыніцы распаўсюдзілі інфармацыю, што старшыня аблвыканкама загадаў распрацаваць план мерапрыемстваў па вяртанні беларускай мовы ў публічнае жыццё. 31 снежня "Комплекс першачарговых мер аблвыканкама па папулярызацыі беларускай мовы на 2010—2012 гады" быў падпісаны П. Руднікам.

Што ж, зычым поспеху добрай справе. Хай запісанае ў планах стане явай!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Магілёўшчыны Пётр Руднік даказаў, што ведае матчыну мову. У Дзень Канстытуцыі ён загаварыў па-беларуску! Днямі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік віншаваў групу юнакоў, якім уручыў пашпарты грамадзян Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика