Даследчык чатырох культур. 21.by

Даследчык чатырох культур

04.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Базыль БелаказовічПрафесар Базыль Белаказовіч быў добрым, працавітым суседам. Нядаўна з Варшавы прыйшла вестка, што яго не стала...
Ёсць за рубяжом навукоўцы, якія засяроджваюцца на вывучэнні беларускай культуры, а таму слушна называюцца беларусістамі. Ёсць адпаведна і паланісты, русісты і славісты. А вось калі хто яшчэ і літоўскую культуру даследуе? Літоўцы ж — не славяне…
Гэтае пытанне я задаў прафесару Белаказовічу, калі мы апошні раз сустрэліся з ім — на гэты раз у Варшаве, ва ўтульнай беларускай кнігарні, якую самааддана і творча вёў беларус з Беласточчыны Ян Заброцкі. Мы якраз рыхтавалі тады артыкул пра пана Базыля для энцыклапедычнага даведніка, і важна было ведаць думку героя аднаго з яго артыкулаў. А ён разгубіўся:
— Сапраўды не ведаю, як мяне сцісла называць. Можа, даследчык культур чатырох суседніх народаў? Добрасуседства — гэта важна. Літву ж я дадаў, таму што наша Беласточчына ўваходзіла калісьці ў склад агульнага Вялікага Княства Літоўскага.
Кім быў Базыль Белаказовіч па пашпарце, сказаць не магу: палякам? беларусам? Ды гэта і не так важна. Куды важней, што ён быў нашым добрым, актыўным суседам — спачатку выкладаючы ў Варшаўскім універсітэце, потым працуючы ў Інстытуце славяназнаўства Польскай акадэміі навук, складаючы і курыруючы планы беларуска-польскага супрацоўніцтва ў галіне філалогіі, падключаючы да яго расійскіх і літоўскіх навукоўцаў. Урэшце, выкладаючы беларусіку ў маладых універсітэтах Ольштына і Беластока. Усё ішло нібыта па кругу, да жыццёвых вытокаў.
Прафесар Белаказовіч нарадзіўся ў вёсцы Відава Беластоцкага, а цяпер Падляскага ваяводства 2 студзеня 1932 года. Гены ў яго былі, як ён любіў жартаваць, напалову беларускія, а на другую палову — польскія. Шлях жа ў навуку пачынаў у Расіі: у 1956 годзе скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, а праз год там жа — гістарычны. А праз няпоўных дзесяць гадоў стаў ужо ганаровым доктарам таго ж універсітэта. Падставы для гэтага дала манаграфія “З гісторыі польска-рускіх літаратурных сувязяў ХІХ стагоддзя” (1971). А неўзабаве на яго ўсклалі грамадскія абавязкі віцэ-прэзідэнта Асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры ў Польшчы.
Істотныя карэктывы ў навуковыя планы пана Базыля ўнеслі каардынацыйныя паездкі ў Беларусь, удзел у мінскіх навуковых канферэнцыях і кангрэсах, знаёмствы з Вячаславам Рагойшам, Алегам Лойкам і іншымі ўніверсітэцкімі прафесарамі. У выніку гэтага з’явілася смелая манаграфія “Мар’ян Здзяхоўскі і Леў Талстой” (1995), дзе ўладальнік Ракава выступае як роўны рускаму класіку. Пішуцца артыкулы пра беларускую літаратуру ХІХ стагоддзя, творчыя сувязі беларускіх і польскіх пісьменнікаў. Зрэшты, там, дзе не ставала такіх сувязей, ён іх арганізоўваў сам.

Адам Мальдзіс

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафесар Базыль Белаказовіч быў добрым, працавітым суседам. Нядаўна з Варшавы прыйшла вестка, што яго не стала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика