ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

06.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Польшчы паабяцалі незалежнасць ад расійскага газу

Запасы нетрадыцыйных крыніц прыроднага газу ў Польшчы ацэньваюцца ў 1,36 трыльёна кубаметраў. Пра гэта сведчаць звесткі кампаніі Wооd Mасkеnzіе, якія прыводзіць Thе Tіmеs.

Калі звесткі Wооd Mасkеnzіе атрымаюць пацверджанне, то даказаныя запасы газу ў ЕС павялічацца на 47 працэнтаў, а Польшча, якая цяпер імпартуе больш за 70 працэнтаў паліва з Расіі, пяройдзе на самазабеспячэнне. Цяпер Польшча спажывае каля 14 мільярдаў кубаметраў газу ў год, закупляючы вялікую частку паліва ў Расіі. Польскія ўлады падтрымліваюць распрацоўку нетрадыцыйных крыніц здабычы прыроднага газу, у тым ліку фіскальнымі мерамі, спадзяючыся зменшыць залежнасць краіны ад расійскага газу.

Распрацоўку нетрадыцыйных крыніц здабычы прыроднага газу (метан з вугальных пластоў і сланцавы газ) усё часцей называюць альтэрнатывай здабычы паліва з газавых, газакандэнсатных, нафтагазавых радовішчаў.

Немцы сталі радзей браць шлюб

За апошнія 30 гадоў колькасць жыхароў ФРГ, гатовых узяць шлюб, скарацілася ўдвая. Такія звесткі прыводзіць Dеutsсhе Wеllе, спасылаючыся на падлікі Федэральнага інстытута дэмаграфічных даследаванняў.

Паводле звестак дэмографаў, трэць маладых жанчын, якія пражываюць у Германіі, ніколі не выйдуць замуж. Сярод мужчынскага насельніцтва гэты паказчык яшчэ вышэйшы — крыху меней за 40 працэнтаў. Зніжэнне жадання браць шлюб адбываецца на фоне росту колькасці разводаў. Замест традыцыйнага шлюбу ўсё большая колькасць немцаў аддаюць перавагу новым формам сумеснага жыцця — грамадзянскаму шлюбу і нават госцеваму шлюбу, у якім члены сям'і не жывуць разам.

У ЗША ліквідуюць службу пошуку нацыстаў

У міністэрстве юстыцыі ЗША будзе закрыта Упраўленне адмысловых расследаванняў (ОSІ), якое зоймецца пошукам былых нацысцкіх злачынцаў. Пра гэта распавёў у інтэрв'ю нядзельнаму часопісу Раrаdе кіраўнік ОSІ Элі Розенбаум. Рашэнне міністэрскага кіраўніцтва звязана з тым, што вайскоўцы і памагатыя гітлераўскага рэжыму ў большасці сваёй ужо сканалі.

Брытанскім настаўнікам нагадалі аб праве біць вучняў

Брытанскім настаўнікам дазволена "разумнае выкарыстанне сілы", каб спыняць бойкі і заклікаць да парадку асабліва непаслухмяных навучэнцаў.

Паводле слоў міністра школьнай адукацыі Вялікабрытаніі, права педагогаў выкарыстоўваць сілу ніхто не адмяняў. У хуткім часе міністэрства мае намер апублікаваць адпаведнае кіраўніцтва.

 
 
 

РЕКЛАМА