За ўтылізацыю старых дрэў з паркаў мы яшчэ і даплачваем. 21.by

За ўтылізацыю старых дрэў з паркаў мы яшчэ і даплачваем

07.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"SOS! Тэма для журналісцкага расследавання! У сталічным парку імя Горкага аднавілася высечка "векавых дрэў", якая распачалася тут яшчэ летась!"

Занепакоеныя гэтым фактам людзі даводзілі, што Зелянбуд заспакойвае — маўляў, гэта санітарныя высечкі, бо прыбіраюцца толькі хворыя дрэвы, але насамрэч гэта не так. "Ідзе высечка здаровых дрэў — у 80 працэнтаў выпадкаў. Па сутнасці, гаворка ідзе пра нарыхтоўку дроў. Хацелася б даведацца: каму яны прызначаныя, тыя дровы? Неабходна ўмяшанне грамадскасці!" Акрамя залішняй эмацыйнасці ніякай канкрэтнай інфармацыі ў гэтым звароце ў рэдакцыю больш не было. Тым не менш, мы правялі "расследаванне": звярнуліся ў адміністрацыю і самога парка імя Горкага, і ва УП "Гарадскія паркі", адным са структурных падраздзяленняў якога і з'яўляецца згаданы вышэй сталічны парк. І паўсюдна пачулі здзіўленне адносна такой пастаноўкі пытання з боку гараджан.

— Прыбірацца могуць толькі старыя, хворыя або здаровыя, але паваленыя дрэвы, — паведаміў, у прыватнасці, намеснік вытворчага аддзела УП "Гарадскія паркі" Віктар КАСЦЮЧЭНКА. — І зрабіць гэта не так проста, як некаму з неабыякавых людзей, магчыма, падаецца. На кожнае дрэва складаецца акт, у якім абгрунтаванне неабходнасці высечкі даюць спецыялісты. У мяне па кожным дрэве — подпісы шасці чалавек, уключаючы біёлага з Батанічнага сада, спецыялістаў "Мінскзелянбуда", Мінгарвыканкама. Наглядна ж звычайнаму чалавеку нічога не відаць. А няхай ён нахіліцца, паглядзіць, што ў дрэва знізу дуплы, толькі кара і крыху лубу. Няхай паглядзіць, якая ў таго дрэва сярэдзіна? Калі будзе моцны вецер, дрэва ўпадзе. Як было колісь з трыма таполямі, якія бура з каранямі каля кавярні вывернула. Добра, што ішоў дождж, людзей у парку не было, не здарылася бяды. Ды і ўзрост у многіх дрэў ужо вялікі — 86—90 гадоў. Як па-вашаму, колькі яны яшчэ могуць прастаяць?!. Таму на бліжэйшы час запланаваная высечка васьмі такіх старых таполяў.

Віктар Рыгоравіч пацвердзіў, што санітарныя высечкі распачаліся летась, цяпер гэтая праца працягнута. "Яна ўвогуле запланаваная на некалькі гадоў, пад гэтыя мэты выдаткоўваюцца бюджэтныя сродкі. Гэта ж не проста прыбіранне хворых дрэў — на месцах высечкі ідзе аднаўленне насаджэнняў. Напрыклад, летась у парку імя Горкага было высаджана 119 дрэў, у парку імя Чалюскінцаў ужо сёлета — 194, і яшчэ 73 дрэвы будуць высаджаныя ў бліжэйшы час". Пераважна гаворка ідзе пра маладыя таполі. Па словах суразмоўцы, "яны вельмі хутка растуць і недзе праз 7—8 гадоў гэта будуць нармалёвыя алеі".

З меркавання, што высечка ідзе з мэтай нарыхтоўкі дроў, спецыялісты ўвогуле пасмяяліся. "Іх вывозяць на звалку", патлумачылі ў адміністрацыі парка імя Горкага.

— Ды не на звычайную, куды ідуць бытавыя адходы — туды драўніну не прымаюць. Ёсць спецыяльны палігон, дзяржаўнае прадпрыемства, куды мы і вывозім старыя, хворыя дрэвы, — удакладніў намеснік начальніка вытворчага аддзела УП "Гарадскія паркі" Віктар Касцючэнка. — Больш за тое, нам яшчэ дадаткова даводзіцца даплачваць — 15 тысяч рублёў за кубаметр драўніны — каб у нас гэтыя адходы прынялі. А вось што яны з імі потым робяць, шчыра скажу, не ведаю.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"SOS! Тэма для журналісцкага расследавання! У сталічным парку імя Горкага аднавілася высечка "векавых дрэў", якая распачалася тут яшчэ летась!"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика